Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
 
Песьня узыходжаньня. Хто спадзяецца на Госпада, той падобны да гары Сыён: нічога яе ня зрушыць і прабывае навекі. О, Ерузалім!

Ерузалім, горы каля яго, а Госпад — каля народа Свайго ад гэтага часу і навечна.
 
Горы навакол цябе, таксама Госпад навакол народу свайго ад сяньня і навекі.

Бо не затрымаецца жазло несправядлівасці над доляй справядлівых, каб справядлівыя не працягвалі рук сваіх да несправядлівасці.
 
Ніколі бэрла бязбожнасьці не спадзе на лёс справядлівых, каб справядлівыя не цягнулі рук сваіх да злачынства.

Спагадай, Госпадзе, добрым і шчырым сэрцам.
 
Госпадзе, рабі дабро добрым людзям, якія маюць шчырае сэрца!

А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
 
Але хітрых і тых, што зыходзяць з пуці, няхай выжане Госпад разам з злачынцамі! Мір над Ізраілям!