Псалтыр 118 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.
(Алелюя!) Дзякуйце Госпаду, бо Ён ёсьць добры, бо навекі любоў ягона!
Хай кажа цяпер дом Ізраэля, што Ён добры, што вечная міласэрнасць Яго.
Няхай скажа дом Ізраіля: “Навекі любоў ягоная!”
Хай кажа цяпер дом Аарона, што вечная міласэрнасць Яго.
Няхай скажа дом Аарона: ”Навекі любоў ягоная!”
Хай кажуць цяпер тыя, што шануюць Госпада, што вечная міласэрнасць Яго.
Няхай скажуць тыя, што баяцца Госпада: “Навекі любоў ягоная!”
У бядзе я звярнуўся да Госпада, і выслухаў мяне Госпад, Які выводзіць на прастору.
У маей трывозе клікаў я Госпада, пачуў мяне Госпад і паставіў на месцы прасторным.
Госпад — Успаможца мой; не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?
Госпад за мяне — я больше не баюся: што мне зробіць чалавек
Госпад са мною, і я з пагардаю зірну на непрыяцеляў маіх.
Госпад за мяне, мой успаможнік між усімі, я толькі гляну на маіх ворагаў.
Лепш бегчы да Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
Лепш шукаць ратунку у Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
Лепш бегчы да Госпада, чым давярацца князям.
Лепш шукаць ратунку ў Госпада, чым спадзявацца на магутных.
Усе паганы абступілі мяне кругом, і вынішчыў я іх у імя Госпада.
Усе пагане мяне абступілі, ды Імянем гасподнім я іх паканаў.
Абступаючы, акружаюць яны мяне, і вынішчыў я іх у імя Госпада.
Акружылі мяне, сьціснулі, ды Імянем Гасподнім я іх разьбіў.
Акружылі мяне, як пчолы, і ўзгарэліся, як агонь у цернях; і вынішчыў я іх у імя Госпада.
Акружылі мяне як восы, ды палілі як агонь у цернях: Імянем Гасподнім я іх разьбіў.
Піхаючы, штурхалі мяне, каб я паваліўся, і Госпад успамог мне.
Папхнулі мяне: папхнулі, каб прыбіць, ды Госпад мяне падтрымаў
Цвярдыня мая і хвала мая — Госпад, і стаўся Ён збаўленнем для мяне.
Моц мая і песьня мая — гэта Госпад: Ён стаў маім забўленьнем
Гоман услаўлення і збаўлення чуецца ў палатках справядлівых:
Крык радасьці і збаўленьня — у палатках справядлівых: правіца Гасподняя моц аказала.
«Правіца Госпада стварае магутнасць, правіца Госпада ўзвышае мяне, правіца Госпада стварае магутнасць!»
Правіца Гасподняя узвышае, правіца Гасподняя даець перамогу.
Не памру я, але буду жыць і раскажу пра справы Госпада.
Не, я не памру, я жыць буду і абвяшчаць буду аб дзеяньнях Госпада!
Караючы, пакараў мяне Госпад, але смерці мяне не аддаў.
Ён мяне караў і караў, але сьмерці мяне ня выдаў.
Адчыніце мне брамы справядлівасці; увайшоўшы праз іх, вызнаваць буду Госпада.
Расчыніце мне вароты справядлівасьці: увайду я і падзякую Госпаду.
Гэта брама Госпада, справядлівыя ўвойдуць праз яе.
Гэта тут вароты Гасподнія: справядлівыя увойдуць праз іх.
Буду вызнаваць Цябе, бо Ты выслухаў мяне і стаўся збаўленнем для мяне.
Я Табе дзякую, што Ты выслухаў мяне: Ты стаўся збаўленьнем маім.
Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
Камень, што адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых.
Гэта ёсьць дзела Гасподняе і дзіўна яно у вачох нашых.
Вось жа дзень, які ўчыніў Госпад: давайце радавацца і весяліцца ў ім.
Вось дзень, што стварыў Госпад — для нас вясельле і радасьць!
О, Госпадзе, збаў мяне, о, Госпадзе, дай шчаслівае жыццё!
Дай, Госпадзе, збаўленьне, дай! Дай, Госпадзе, перамогу, дай!
Дабраславёны, хто прыходзіць у імя Госпада. Дабраслаўляем вас з дому Госпада.
Багаслаўлен няхай будзе у Імя Гасподняе той, хто уваходзе! Мы вас багаслаўляемя з дому Госпада.
Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.
Госпад ёсьць Бог і Ён асьвятліў нас: уладзьце вашую працэсію (паход) з галінамі ў руках — аж да рагоў аўтара!
Ты — мой Бог, і я буду вызнаваць Цябе, Божа мой, і буду ўзвышаць Цябе.
Гэта Ты ёсьць мой Бог; я Табе дзякую, мой Божа, Цябе вывышшаю.
Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.
Дзякуйце Госпаду, бо добры Ён, бо любоў Яго — вечная!