Псалтыр 59 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі Саўл паслаў мужоў, каб сцерагчы дом і забіць яго.
 
Кіраўніку хору. На лад: “Не загубі!”. Песьня Давідава, калі Саўл паслаў людзей пільнаваць дом, каб яго забіць.

Уратуй мяне, Божа мой, ад непрыяцеляў маіх і ад тых, што паўстаюць на мяне, абарані мяне.
 
Вызваль мяне, о Божа, ад ворагаў маіх! Абарані мяне ад агрэсараў маіх.

Уратуй мяне ад тых, што чыняць несправядлівасць, і ад мужоў, крывёю спэцканых, збаў мяне.
 
__________ __________ __________ __________ __________ __________.

Бо вось, паставілі пастку на душу маю, кідаюцца на мяне моцныя.
 
__________ __________ __________: __________ __________ __________, __________ __________ __________, Госпадзе!

Ані злачынства, ані граху на мне няма, Госпадзе; без правіннасці маёй налятаюць і рыхтуюцца [да нападу]. Прабудзіся, выйдзі мне насустрач і паглядзі.
 
__________ __________ __________. Паўстань, __________ __________!

І Ты, Госпадзе Божа магуццяў, Бог Ізраэля, абудзіся, каб наведаць усе народы; не будзь літасцівы да ўсіх, што ўчыняюць па-здрадніцку.
 
__________ __________ __________ __________ __________ __________ __________ __________ __________!

Яны вяртаюцца ўвечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.
 
Штовечар __________ __________ як сабакі і навокал __________ __________.

Вось, яны выпусцяць голас з вуснаў сваіх, і меч — у вуснах іх: «Хто, — маўляў, — нас пачуе?»
 
Вось яны траўкочыць __________, а ў зубах іхніх — вострыя мячы. — (Думаюць яны): “Хто гэта пачуе?”

Але Ты, Госпадзе, пасмяешся з іх; учыніш ганьбу ўсім народам.
 
Але Ты, Госпадзе, зь іх __________, — __________ усіх __________.

Цвярдыня мая, на Цябе зважаю, бо Ты, Божа, — абарона мая.
 
О, Ты — сіла мая! На Цябе паглядаю, бо Ты ёсьць Госпад — мая сьвятыня.

Бог мой, міласэрнасць Яго апярэдзіць мяне. Бог учыніць, што буду я з пагардаю глядзець на непрыяцеляў маіх.
 
Бог мае любові прыходзіць да мяне: няхай дасьць мне __________ над маімі ворагамі!

Не забівай іх, каб ніколі не забыўся народ мой; расцерушы іх магуццем Тваім і зруйнуй іх, Госпадзе, абаронца мой!
 
О, Божа, __________, __________! __________ __________ __________, Ты — наш шчыт, Госпадзе!

Грэх вуснаў іх — слова саміх вуснаў, няхай заблытаюцца яны ў пыхлівасці сваёй. З-за праклёну і хлусні, якія прамаўляюць яны.
 
Слова языка іхняга — гэта грэх іхніх вуснаў. Няхай будуць __________ __________ __________ і за ілжу, што __________.

вынішчы іх у гневе, вынішчы, і не будзе іх; і хай ведаюць, што Бог будзе валадарыць над Якубам да ўскрайкаў зямлі.
 
Выгубі іх у лютасьці, — выгубі, каб больш іх не было, каб было __________, што Сам Бог пануе над Якубом — аж да __________ зямлі!

Яны вяртаюцца увечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.
 
Штовечар яны вертаюцца, выюць як сабакі і наўкол места абегаюць.

Бадзяюцца яны ў пошуках пажывы; калі ж яны не насыцяцца, дык выюць.
 
Вось яны бадзяюцца, шукаючы ежы: Калі ж не насыцяцца — скавычуць.

А я вось буду спяваць пра Тваю магутнасць і ад рання радавацца Тваёй міласэрнасці, бо стаўся Ты мне абаронай і прыстанішчам у дзень бяды маёй.
 
А я сьпяваю аб моцы тваей і штораніцы выслаўляю міласэрнасьць тваю, бо Ты быў для мяне цьвярдыняю і прыпынкам у дзень маіх труднасьцяў.

Цвярдыня мая, Табе буду псальмы спяваць, бо Ты, Божа, — абарона мая, Бог мой, міласэрнасць мая.
 
О, мая сіла! Табе я сьпяваю, бо Ты, Божа, мая цьвярдыня, мой Бог міласьці.