Псалтыр 2 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Чаму бунтуюцца плямёны і народы задумваюць марнае?
Чаму мітусяцца (турбуюцца?) народы, і плямёны замышляюць дарэмнае?
Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:
Паўстаюць цары зямныя, і змаўляюцца князі супраць Госпада і супраць Памазанца ягонага:
«Парвём кайданы іх, і ярмо іх скінем з сябе!»
“Ланцугі іхнія парвемо і путы іхнія з сябе скінемо!”.(б)
Той, што жыве ў нябёсах, пасмяецца з іх, Госпад паздзекуецца з іх,
Той, што жыве ў нябёсах, сьмяецца, — Госпад іх абняславіць.
а потым скажа ім у гневе Сваім і ярасцю Сваёй узрушыць іх:
Да іх кажа тады ў сваім гневе і ў сваёй лютасьці трывожыць іх:
«Гэта Я паставіў Валадара Свайго на Сіёне, на святой гары Маёй!
“Гэта Я паставіў Цара майго на Сыёне, на гарэ сьвятой маёй”.
Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.
Абвяшчу запаведзь Гасподню: “Ты ёсьць Сын Мой, я нарадзіў Цябе сягоньня”.(в)
Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.
“Ты дамагайся да Мяне — і дам табе ў спадчыну народы і межы зямлі ў тваё валаданьне.
Валадарыць будзеш імі кіем жалезным, нібы глінянае начынне скрышыш іх”».
Разаб’еш іх зялезнаю розгай і скрышыш як начыньне глінянае.
А цяпер, цары, зразумейце, уцяміце [тыя], што выносіце прысуд на зямлі:
А цяпер, цары, зразумейце, — навучыцеся вы, што ўладаеце зямлёю!(г)
Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з дрыжаннем,
Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Ім з дрыжаньнем!
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
Цалуйце ногі ягоныя з дрыготаю: калі б разгневаўся, каб вы не загінулі, бо неўзабаве разгарыцца гнеў ягоны. Шчаслівы той, хто ў Ім мае апеку!