Псалтыр 2 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Чаму бунтуюцца плямёны і народы задумваюць марнае?
 
Псалом Давіда Навошта народы мітусяцца, І людзі задумляюць марнае?

Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:
 
Ўзняліся цары зямныя, З панамі падняліся на Бога і на Памазанага Яго:

«Парвём кайданы іх, і ярмо іх скінем з сябе!»
 
«Скінем з сябе ярмо Іх І ад кайданоў Іх пазбавімся».

Той, што жыве ў нябёсах, пасмяецца з іх, Госпад паздзекуецца з іх,
 
Небажыцель пасмяецца з іх, Бог пасварыцца на іх.

а потым скажа ім у гневе Сваім і ярасцю Сваёй узрушыць іх:
 
Тады мовіць у гневе Сваім, І лютасцю Сваёю змяце іх:

«Гэта Я паставіў Валадара Свайго на Сіёне, на святой гары Маёй!
 
«Я Божы Цар над Сіёнам, Святою гарою Ягонай.

Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.
 
Слухайце наказ Божы, што Бог да Мяне кажа: Сыне Ты Мой, Я нарадзіў Цябе.

Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.
 
Прасі да Мяне, і дам Табе ў статак народы зямныя І ўсю зямлю ад краю да краю ва ўладанне Табе.

Валадарыць будзеш імі кіем жалезным, нібы глінянае начынне скрышыш іх”».
 
Ты папасеш іх жалезным жазлом, Разбурыш, як тыя гліныя жбаны».

А цяпер, цары, зразумейце, уцяміце [тыя], што выносіце прысуд на зямлі:
 
Таму зразумейце, зямныя цары, І, суддзі зямлі, навучыцеся.

Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з дрыжаннем,
 
Са страхам служыце да Бога, І радуйцеся ў трапятанні Яму.

Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
 
Прыміце наказ гэты, да не калі Бог прагнявіцца, Каб не загінулі на няправым шляху, Бо неўзабаве ўзгарыцца лютасць Ягоная. Шчаслівы тыя, хто спадзяюцца на Бога.