Псалтыр 79 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.
 
Кіроўцу хору. На прыладах Шошанім Эдуф. Псалом Асафа.

Трупы слуг Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, целы святых Тваіх — звярам зямным.
 
Пастыр Ізраіля, учуй! Кіруючы, як статак оўчы, Іосіфа, седзячы на Херувімах, явіся!

Разлілі іх кроў, нібы ваду, вакол Ерузаліма, не было каму заняцца пахаваннем.
 
Перад Яфрэмам, і Веніямінам, і Манасіяй уздымі моц Тваю, І прыходзь ратаваць нас.

Сталі мы ганьбаю суседзям нашым, здзекам і пасмешышчам для тых, што нас акружаюць.
 
Божа, звярніся да нас, Прасвятлі твар Свой і ўратуемся.

Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?
 
Божа, Уладар сілаў! Даколі гнявішся на малітву рабоў Тваіх?

Вылі гнеў Твой на паганаў, якія Цябе не прызналі, і на царствы, якія не прызывалі імя Твайго.
 
Накарміў нас хлебам са слязьмі досыць Напаіў на слязьмі без меры.

Бо яны зжэрлі Якуба, і сталец яго кінулі.
 
Паклаў нас на ганьбаванне суседзям нашым, І ворагі нашы насміхаюцца з нас.

Не ўспамінай правіннасці продкаў нашых, няхай апярэдзіць нас міласэрнасць Твая, бо сталіся мы вельмі беднымі.
 
Божа, Уладар сілаў, звярніся да нас, І прасвятлі твар Твой да нас, і ўратуемся.

Падтрымай нас, Божа збаўлення нашага дзеля славы імя Твайго і вызвалі нас; і будзь міласцівы да грахоў нашых дзеля імя Твайго.
 
Вінаград з Егіпту прынёс, выгнаў паганых, І насадзіў яго

Чаму гавораць між паганамі: «Дзе іх Бог?» Хай стане вядомай між народаў перад вачамі нашымі помста крыві слуг Тваіх, якая вылілася.
 
Расчысціў месца яму і насадзіў карэнні ягоныя, І ён напоўніў зямлю.

Хай дойдзе да Цябе стогн вязняў, згодна з магуццем рукі Тваёй пакінь жывымі сыноў смерці.
 
Пакрыла горы цень ад яго, І галіны ягоныя абвілі кедры Божыя.

І адгадзі суседзям нашым у сем разоў у нутро іх знявагу, якою зняважылі Цябе, Госпадзе.
 
Выцягнуў галінкі свае аж да мора, І нават да рэкаў галінкі яго.

Мы ж, Твой народ і авечкі Тваёй пашы, вызнаваць будзем Цябе век, з пакалення ў пакаленне будзем апавяшчаць Тваю хвалу.
 
Навошта зрынуў плот ягоны, Што абрываюць усе праходзячыя міма?