Псалтыр 71 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

У Табе, Госпадзе, маю надзею: не пасаромлюся навек.
 
Пра Саламона. Псалом Давіда. Божа, падай закон Твой цару, І праўду Тваю сыну цара.

У Сваёй справядлівасці вызваляй мяне і ратуй мяне, нахілі да мяне сваё вуха і збаў мяне.
 
Каб судзіць народу Твайму па праўдзе, І бедным тваім па справядлівасці.

Будзь для мяне скалой абароны і ўмацаваным домам, каб збавіў Ты мяне, бо Ты цвярдыня мая і прыстанішча маё.
 
Да прынясуць горы мір народаў, І ўзгоркі — праўду.

Божа мой, вырві мяне з рукі грэшніка і з рукі беззаконнага і несправядлівага.
 
Ён пачне судзіць людзям бедным, І абароніць сыноў убогіх і забароніць паклёпніку.

Бо Ты — чаканне маё, Госпадзе; Госпадзе, надзея мая ад юнацтва майго.
 
І будзе з сонцам, І наперад месяца быў да роду радоў.

На Табе я ўгрунтаваўся ад нараджэння, з улоння маці маёй Ты апякун мой, для Цябе хвала мая заўсёды.
 
Зыдзе, як дождж на пакос, І як кропля кроплючая на зямлю.

Мо дзіўным паказаўся я для многіх, а Ты — магутны Успаможца.
 
Заззяе ў дні Ягоныя праўда, Пакуль месяц не знікне.

Хай напоўняцца вусны мае хвалою Тваёй, цэлы дзень — веліччу Тваёй.
 
І заваладарыць ад мора і да мора, І ад ракі да самых краёў сусвету.

Не адпіхай мяне ў часіну старасці; калі саслабее магуцце маё, не пакідай мяне.
 
Перад Ім падуць Эфіопы, І ворагі Ягоныя пыл заглынуць.

Бо намаўлялі непрыяцелі мае на мяне і тыя, што падпільноўвалі душу маю, учынілі змову,
 
Цары Фарсійскія дары прынясуць, Цары Аравійскія і Сава дары прывядуць.

кажучы: «Бог пакінуў яго! Даганіце і схапіце яго, бо няма Таго, Хто ўратуе».
 
І паклоняцца Яму ўсе цары зямныя, І ўсе народы паслухаюць Яго.

Божа, не аддаляйся ад мяне, Божа мой, паспяшы мне на дапамогу.
 
Бо збавіць беднага ад гвалтаўніка, І ўбогага, у якога няма дапаможцы.

Хай пасаромяцца і знікнуць тыя, што варожа ставяцца да душы маёй; хай пакрыюцца сорамам і ганьбаю тыя, што шукаюць для мяне ліха.
 
Пашкадуе бедных і ўбогіх, І душы іхнія ратуе.

А я вось буду заўсёды спадзявацца і памнажаць буду кожную хвалу Тваю.
 
Ад ліхвы і няпраўды ратуе душы іх, І ў пашане будзе імя Яго перад імі.

Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.
 
І жыць будзе, і будзе мець золата Аравіі, І будуць маліцца на Яго заўсёды, кожны дзень дабраславіць Яго.

Прыйду я да сіл Госпада; буду ўспамінаць я толькі пра Тваю справядлівасць.
 
І стане Ён сцвярджэннем ад зямлі да горных вяршынь, Вышэй Лівана плады Ягоныя, і заквітнеюць гарады, як трава зялёная.

Божа, Ты вучыў мяне ад юнацтва майго, а я аж дасюль абвяшчаю цуды Твае.
 
Зробіцца імя Яго дабраслаўлена навекі, наперадзе сонца стане імя Яго. І дабрасловяцца ў Ім усе плямёны зямныя, усе народы ўлагодзяць Яго.

І да самай старасці і нямогласці, Божа, не пакідай мяне, аж пакуль абвяшчаць буду пра магутную руку Тваю кожнаму пакаленню, якое прыйдзе ў будучым. Сіла Твая
 
Дабраславёны Бог Ізраіляў, Адзіны, што цуды стварае.

і справядлівасць Твая, Божа, аж да вышыняў, учыніў Ты вялікія справы: Божа, хто ж падобны да Цябе?
 
І дабраслаўлена імя славы Ягонай навекі і векі вечныя, І напоўніцца славай уся зямля.

Ты паказаў мне шматлікія і ліхія беды; ды зноў ажывіў Ты мяне і з бездані зямной ізноў вывеў.
 

Ты памнож велічнасць маю і, вярнуўшыся, суцеш мяне.
 

Я таксама буду вызнаваць Цябе, у псалтыры — праўду Тваю, Божа мой, спяваць псальмы Табе буду на гуслях, о Святы Ізраэльскі.
 

Радавацца будуць мае вусны, калі буду спяваць Табе, і мая душа, якую Ты адкупіў;
 

але і язык мой цэлы дзень разважаць будзе пра справядлівасць Тваю, бо пасаромяцца і баяцца будуць тыя, што шукаюць ліха на мяне.