Псалтыр 91 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Хто жыве ў апецы Найвышэйшага і прабывае ў засені Усемагутнага,
 
Псалом на дзень суботы.

кажа ён Госпаду: «Ты прыпынак мой і цвярдыня мая, Божа мой; я маю надзею на Яго».
 
Як добра славіць Цябе, Божа, І спяваць імю Твайму, Вышні.

Бо Ён Сам вызваліць цябе з пасткі паляўнічых, ад нягоднага слова.
 
Узвяшчаць з раніцы дабрыню Тваю І кожную ноч праўду Тваю.

Агорне Ён цябе Сваімі крыламі, і пад пер’ем Яго схаваешся; шчыт і заслона — праўда Яго.
 
На дзесяціструннай псалціры З песнямі на гуслях.

Не будзеш баяцца жахаў начных, ані стралы, што ляціць удзень.
 
Бо ўзвясяліў мяне, Божа, сатвораным Табою, І ўзрадаваў справамі рук Тваіх.

Ані заразы, што бадзяецца ў цемры, ані пошасці, што пустошыць апоўдні.
 
Якія вялікія справы Твае, Божа! Якія глыбокія задумы Твае!

Хоць падзе пры баку тваім тысяча, а дзесяць тысяч праваруч, ты ўсцеражэшся.
 
Чалавек звар’яцелы не зведае, І неразумны не зразумее.

Сапраўды, пабачыш на ўласныя вочы, і паглядзіш на адплату грэшнікам.
 
Вось павырасталі, як трава, грэшныя, І з’явілiся робячыя бяззаконне, але і знікнуць навекі і векі.

Бо Ты, Госпадзе, прыстанішча маё, учыніў ты Найвышэйшага паселішчам тваім.
 
Ты ж, Вышні, навечна, Божа!

Не падступіцца да цябе ліха і бізун не наблізіцца да палаткі тваёй,
 
Бо ўсе ворагі Твае, Божа, бо ўсе ворагі Твае пагінуць, І разыдуцца ўсе робячыя бяззаконне.

бо загадаў Ён анёлам сваім наконт цябе, каб сцераглі цябе на ўсіх тваіх дарогах.
 
І ўзнясецца, як у адзінарога, дзяржава мая, І старасць мая алеем умасціцца.

На руках будуць насіць цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі сваёй.
 
І ўгледзела вока мае ворагаў маіх, І паўстаўшых на мяне хлуслівых пачуе вуха мае.

На змяю і яшчарку наступіш, ды растопчаш ільва і дракона.
 
Правядныя, як фінікавае дрэва, заквітнеюць, Як кедры ліванскія памножацца.

Паколькі прытуліўся ён да Мяне, вызвалю яго; падтрымаю яго, бо спазнаў ён імя Маё.
 
Пасаджаныя ў доме Божым, Яны ў двары Бога нашага заквітнеюць.

Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
 
І яшчэ пад старасць ў шанаванні ўзрастуць І дабрадёнстваваць будуць.

Напоўню яго доўгасцю дзён і пакажу яму збаўленне Маё.
 
Да ўзвесцяць аб правядным Бозе нашым, Бо няма няпраўды ў Ім.