Псалтыр 74 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?
Кіроўцу хору. Захавай. Псалом Асафа.
Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.
Праславім Цябе, Божа, праславім Цябе. І заклічам імя Твае, і паведаем усе цуды Твае.
Узнясі крокі Твае да вечных руін: усё знішчыў непрыяцель у святыні.
«Калі прыйдзе час, Я па справядлівасці разважу.
Равуць тыя, што ненавідзяць Цябе, пасярод сходу Твайго; усклалі яны знакі свае як знакі [перамогі].
Сатрасецца зямля і ўсе жывучыя на ёй, Я зацвердзіў высновы яе».
Яны прыпадобнілі сябе да тых, што высока ўзносяць сякеру ў лясным гушчары.
Казаў бяззаконным: бяззаконне пакіньце. Казаў саграшаючым: рогі не ўздымайце,
Разбілі яны дзверы яе ўшчэнт; зруйнавалі бердышамі і сякерамі.
Не ўздымайце рог на вышэйшае, Не кажыце на Бога няпраўду.
Падпалілі яны агнём свяцілішча Тваё, ганебна скінулі на зямлю хорам імя Твайго;
Бо ні з усходу ці захаду, І не з пустых гор,
прамовілі яны ў сэрцы сваім: «Знішчым іх усіх разам». Спалілі яны ўсе святыні Божыя на зямлі.
Бо Бог ёсць судзя: Змірыць гэтага, а таго ўзнясе.
Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе.
Бо чаша ў Бога ў руцэ з віном напўоненым крэпасцю, і нахіліць яе да ўсіх, І дрожжы з яе не зліввае, ўсе грэшныя і бяззаконныя вып’юць.
Дакуль жа, Божа, будзе здзекавацца непрыяцель? Ці ж вечна будзе знеслаўляць праціўнік імя Тваё?
Я ж узрадуюся век, запяю Богу Якава,
Чаму ж Ты адводзіш руку Тваю і трымаеш правіцу Тваю за пазухай Тваёй?
І рогі грэшных зламаю ўсе, няхай правядных рог узнясецца.
Але ж Бог — наш цар спрадвеку, учыніў Ён збаўленні пасярод зямлі.
Ты рассек мора магуццем Тваім, сцёр галовы драконаў у водах.
Ты растаптаў галовы Левіятана, аддаў яго на ежу марскім страшыдлам.
Ты прабіў крыніцы і ручаі; Ты высушыў велічныя рэкі.
Твой дзень і Твая ноч; Ты змайстраваў свяцілы і сонца.
Ты ўсталяваў усе межы зямлі, лета і зіму — Ты стварыў гэта.
Помні пра гэта: непрыяцель зняважыў Госпада, і народ неразумны зняславіў імя Тваё.
Не аддавай звярам душы тых, што вызнаюць Цябе, і не забудзь навечна пра душы бедных Тваіх.
Зірні на запавет, бо сховы зямныя поўныя прыбежышчаў гвалту.
Хай пакорлівы не вяртаецца пасаромленым; бедны і ўбогі хай хваляць імя Тваё.
Уздыміся, Божа, будзь суддзёю ў справе Тваёй; памятай пра ганьбаванні Твае, якія цэлы дзень спараджае неразумны.
Не забывайся на галасы непрыяцеляў Тваіх; заўсёды ўздымаецца гоман праціўнікаў Тваіх.