Псалтыр 39 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. Ідытун. Псальм Давідаў.
 
Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Я буду пільнаваць дарогі мае, каб не правініцца языком маім; пастаўлю я ахову вуснам маім, пакуль грэшнік стаіць перада мной.
 
Калі цярпеў, то Бога чакаў, І пачуў мяне, і пачуў маленне мае.

Я знямеў у маўчанні і не гаварыў нават пра дабро, і пакута мая аднавілася.
 
І выцягнуў мяне з рову пакутаў, як з балотнай ціны, І паставіў мяне на цвёрдую зямлю, і накіраваў крокі мае,

Разгарэлася ўва мне сэрца маё; і ў роздумах маіх запалаў агонь.
 
І паклаў у вусны мае песню новую, песню Богу нашаму, Убачаць гэта шмат людзей і ўстрашацца, і пачнуць на Бога спадзявацца.

Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
 
Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на імя Божае І не глядзіць на мітусню і на шалёнствы марныя.

Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.
 
Шмат сатварыў Ты, Божа мой, і няма падобных да Цябе па цудах і думках Тваіх, Узвяшчаю і кажу — ім ліку няма.

Бо быццам цень праходзіць чалавек. Бо марна мітусіцца ён; збірае скарб і не ведае, хто атрымае яго.
 
Ахвяры і прынашэнні не жадаеш Ты, Вуха прыгатаваў мае, усеспаленняў за грэх не захацеў Ты.

А цяпер чаго я чакаю, Госпадзе? Надзея мая — у Табе.
 
Тады казаў я: «Вось я прыйду, Як пісана ў світку пра мяне,

Вырві мяне ад усіх правіннасцей маіх, не выстаўляй мяне на пасмешышча неразумнаму.
 
Выконваць волю, Божа мой, Тваю я пажадаў, Закон Твой усярэдзіне нутра майго».

Анямеў я і не адкрыю вуснаў маіх, бо Ты так учыніў.
 
Я дабраўзвесціў праўду ў царкве вялікай, І вуснам я сваім не забараніў, Ты ведаеш, Божа.

Здымі з мяне пакаранне Тваё, гіну я ад удару рукі Тваёй.
 
Праўду Тваю не схаваў у сэрцы сваім, і ратаванне Твае казаў, Не схаваў дабрыню Тваю і ісціну Тваю сярод рады людзей.

Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.
 
Але Ты, Божа, не пазбаві шчодрасці Тваёй ад мяне, Дабрыня Твая і праўда твая да будзе са мной.

Выслухай маленне маё, Госпадзе, лямантаванне маё ўспрымі вушамі. Не будзь глухім да слёз маіх, бо я — прыхадзень у Цябе, вандроўнік, як усе продкі мае.
 
Абышлі мяне бедоты шматлікія, і нагналі мяне бяззаконні мае, што цёмна ў вачах, Памножыліся яны больш валасоў маіх на галаве, і сэрца мае мяне пакінула.

Адступі ад мяне, каб я перадыхнуў перад тым, як адыду і больш мяне не будзе.
 
Дабраспрыяй, Божа, уратаваць мяне, Паспяшай, Божа, дапамагчы мне.