Псалтыр 39 верш » Псалтыр 39:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 39 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 39:7 / Пс 39:7

Filter: all
Ахвяры і прынашэньня Ты не схацеў; Ты адкрыў мне вушы; цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты не спатрабаваў.

Толькі як здань ходзіць чалавек, [і ёсьць] толькі марнасьцю; ён трывожыцца, прагавіта зьбірае і ня ведае, хто забярэ гэта.

Бо быццам цень праходзіць чалавек. Бо марна мітусіцца ён; збірае скарб і не ведае, хто атрымае яго.

Адно, як сьцень, ходзе чалавек; адно дарма ён трывожыцца, зьбірае і ня ведае, хто пабярэць.

Адно толькі, як здань, жыве чалавек; яны за нішто клапацяцца, прагавіта зьбіраюць ды самі ня ведаюць, каму дастанецца гэта.

Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід. Сапраўды, марнасьць ёсьць усё, пра што яны клапоцяцца. Ён зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.

Ахвяры і прынашэньня не захацеў Ты, а цела падрыхтаваў мне; цэлапаленьняў і ахвяраў за грэх Ты не вымагаў.

Адно толькі як здань бродзіць чалавек: калі дарэмна ён клапаціцца, зьбіраючы багацьце, дый ня ведае, каму дастанецца гэтае.

Ахвяры і прынашэнні не жадаеш Ты, Вуха прыгатаваў мае, усеспаленняў за грэх не захацеў Ты.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter