Псалтыр 39 верш » Псалтыр 39:6 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 39 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 39:6 / Пс 39:6

Filter: all
Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас — няма Табе роўных! — хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.

Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)

Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.

Вось, як пядзі, Ты даў імне дні, і век мой як нішто супроці Цябе. Адна марнасьць кажны чалавек, нават станаўкі. Сэля.

Вось, на некалькі пядзяў зрабіў Ты даўгімі маі дні, і век мой — нішто прад Табою! Адно подмух ёсьць кожны чалавек. (Зэля)

Вось! як пядзі Ты даў мне мае дні, і век мой, як нішто прад Табою. Сапраўды, адна марнасьць ёсьць усякі чалавек, як бы ён цьвёрда ня стаяў. Зэля.

Шмат цудоўных справаў Тваіх, Госпадзе, Божа мой, Ты ўчыніў, і ў задумах Тваіх няма падобнага да Цябе; я заяўляў і казаў: яны размножыліся бяз меры!

Вось на адну пядзь Ты ўчыніў дні мае і мой век як нішто перад Табою! Нішто як толькі подмух ёсьць кожны чалавек.

Шмат сатварыў Ты, Божа мой, і няма падобных да Цябе па цудах і думках Тваіх, Узвяшчаю і кажу — ім ліку няма.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter