Псалтыр 44 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Маскіль.
 
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Песня аб умілаваным.

Божа, на свае вушы мы пачулі; нашы бацькі нам расказалі пра справу, якую ўчыніў Ты ў дні іх, у дні даўнейшыя.
 
Адрыгну сэрцам Маім слова добрае, распавем пра справы Мае Царскія, Язык мой, як кій кніжніка хуткапішучага.

Ты рукой Тваёю прагнаў паганаў і насадзіў іх, вынішчыў народы і памножыў іх.
 
Найпрыгажэйшы з сыноў чалавечых! Цячэ дабрадар з вуснаў Тваіх, Таму дабраславі Цябе Бог навекі.

Бо яны не сваім мячом завалодалі зямлёю і не іх плячо збавіла іх, а Твая правіца, і плячо Тваё, і святло аблічча Твайго, бо Ты іх узлюбіў.
 
Перавяжы мячом тваім бядро Свае, Волат, У прыгажосці і дабрыні Сваёй.

Ты — Валадар мой і Бог мой, Які даруеш збаўленне Якубу.
 
І наляцы, і паспяшай, і валодай дзеля праўды, дзеля млоснасці і ісціны, І дзіўна накіруе Цябе рука Божая.

З Табою мы праганялі непрыяцеляў нашых і ў імя Тваё стапталі паўстаючых супраць нас.
 
Стрэлы Твае меткія, Дужы, падуць народы перад Табой, Праніжаш сэрцы ворагаў Тваіх,

Бо не ў сваім луку я ўпэўнены быў, і не меч мой збаўляў мяне.
 
Прастол Твой, Божа, навекі вечныя, Жазло праўды Тваёй — жазло Царства Твайго.

Але Ты збавіў нас ад нападнікаў нашых і тых, што ненавідзелі нас, Ты пасарамаціў.
 
Палюбіў праўду і ўзнянавідзіў бяззаконне, Таму памажа Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за датычных табе.

Цэлы дзень мы будзем пахваляцца Богам і будзем вызнаваць імя Тваё вечна.
 
Смірна, алоя і касія на рызах Тваі, У чартогах вытанчэнных ўзвяселяць Цябе.

Цяпер жа адпіхнуў Ты нас і пасарамаціў нас і не будзеш выступаць, Божа, побач з дабрадзейнасцямі нашымі.
 
Дачкі цароў аддаюць гонар Табе, Паўстала Царыца па правую руку тваю у вопратках залатых, найпрыгажэйшая.

Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.
 
Пачуй, Дачка, і бач, і дахілі вуха Свае, І забудзь людзей Сваіх і хату бацькоў Сваіх.

На ўбой выдаў Ты нас, быццам авечак, ды між народаў расцерушыў Ты нас.
 
Бо пажаданая Царом прыгажосць Твая, Бо Ён спадар Твой і пакланіся Яму.

Народ Свой прадаў Ты за марную плату і не шмат здабыў Ты, прадаўшы яго.
 
І дачка Цірава з дарункамі, І мноства народаў паклоняцца твару Твайму.

Ты выставіў нас на ганьбу нашым суседзям, на пагарджанне і на пасмешышча тым, што жывуць навокал нас.
 
Уся слава дачцы Цара складзена ў сховішчы, Упрыгожанная, апранутая ў золатую вопратку.

Ты выставіў нас, як прыказку між паганамі, на пагардлівае ківанне галавою між народамі.
 
Прыйдуць да Цара дзевы ўслед Яе, Сяброўкі Яе прыйдуць да Цябе за Ёю.

Няслава мая цэлы дзень перада мною, і сорам твару майго агарнуў мяне
 
Прыйдуць яны ў вясялосці і радасці, Увойдуць яны ў харомы Царскія.

ад голасу таго, хто ўпікае мне і ўзводзіць паклёп на мяне, ад аблічча непрыяцеля і ката.
 
Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае, Паставіш іх панамі па ўсёй зямлі.

Усё гэта найшло на нас, мы, аднак, не забыліся пра Цябе і не ўчынілі несправядлівасці ў адносінах да запавету Твайго.
 
Успамяну імя Твае на ўсякім роду і роду. І ўславяць Цябе людзі ў векі і векі.

Усё ж не адступілася назад сэрца наша і ногі нашыя не збочылі са сцежкі Тваёй;
 

але Ты ўпакорыў нас у месцы лісіным і прыкрыў нас ценем смерці.
 

Калі б мы забыліся імя Бога нашага і калі б працягнулі рукі да боства чужога,
 

ці ж бы Бог не спытаў бы з нас за гэта? Ён жа пазведаў таямніцы сэрца.
 

Бо дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз.
 

Прабудзіся, чаму дрэмлеш, Госпадзе? Прачніся і не пакідай [нас] да канца!
 

Чаму адварочваеш аблічча Сваё, забываешся пра гора наша і бяду нашую?
 

Бо ўпакорана ў попеле душа наша, цесна звязана з зямлёю чэрава наша.
 

Паўстань, Госпадзе, падтрымай нас і адкупі нас дзеля міласэрнасці Тваёй.