Псалтыр 41 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.
Шчасны той, хто спачувае няшчаснаму. У дзень ліхі вызваліць яго Госпад.
Як лань імкнецца на крыніцы водныя, Так душа мая імкнецца да Цябе, Божа.
Госпад ухавае яго і ажывіць яго, і шчасным зробіць яго на зямлі, не аддасць яго на волю непрыяцеляў яго.
Прагне душа мая да Бога Моцнага, Жывога. Калі ж з’яўлюся перад тварам Божым?
Госпад прынясе яму ўспамогу на ложа пакуты яго; Ты перавернеш яго пасцель у немачы яго.
Былі слёзы мае замест хлеба мне днём і ноччу, Калі казалі мне на ўсякі час: «Дзе ж твой Бог?»
Кажу я: «Госпадзе, пашкадуй мяне, ацалі душу маю, бо зграшыў я Табе!»
Так памінаю і праліваю душу сваю, бо належыць мне прайсці ў сялібы дзіўныя Аж да хаты Бога з радаснымі спевамі і гучнымі святочнымі ўсхваленнямі.
Непрыяцелі мае ліха кажуць пра мяне: «Калі ж памрэ ён і калі прападзе імя яго?»
Даколі ўсё смуткуеш, душа мая і даколі трывожыш мяне? Спадзявайся на Бога, якога слаўлю — ратаванне твару майго і Бога майго.
І калі хто прыходзіць наведаць мяне, то кажа ўсякія недарэчнасці. Сэрца яго збірае сабе правіннасці, і, выйшаўшы вонкі, ён пачынае плявузгаць.
Але не супакоіцца душа мая, Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой.
Поруч усе непрыяцелі мае шэпчуць супраць мяне, яны задумваюць усякае ліха супраць мяне:
Бездань да бездані заклікае голасам вадаспадаў Тваіх, Усе хвалі і валы Твае прайшлі нада мною.
«Сурокі прычапілася да яго», або: «Той, хто хворы залёг, той не здолее падняцца».
У дзень запаведаў Бог міласэрнасць Сваю, А ноччу загучала песня мая і маленне маё да Госпада жыцця майго.
Але нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць мяне.
Кажу Богу: «Заступнік мой, навошта пазабыў мяне? Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?»
Ты ж, Госпадзе, злітуйся з мяне і абудзі мяне, і аддам я ім.
Калі саслабелі косці мае, абражаюць ворагі мяне, Кажучы мне кожны дзень: «Дзе Бог твой?»
Па тым пазнаю я, што Ты спагадаеш мне, калі не будзе смяяцца непрыяцель мой з мяне.
Даколі смуткуеш, душа мая, даколі трывожыш мяне? Спадзявайся на Бога, і праславім Яго, ратаванне твару майго і Бога майго.
Ты падтрымаў мяне дзеля бязвіннасці і паставіў мяне перад Табою навек.
Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, ад веку і аж да веку. Хай жа будзе, хай будзе.