Псалтыр 41 верш » Псалтыр 41:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 41 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 41:7 / Пс 41:7

Filter: all
Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар.

І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].

І калі хто прыходзіць наведаць мяне, то кажа ўсякія недарэчнасці. Сэрца яго збірае сабе правіннасці, і, выйшаўшы вонкі, ён пачынае плявузгаць.

І калі хто давядаецца да мяне, ён пустое гукае; сэрца ягонае зьбірае да сябе крыўду; выходзе вонкі, каб гукаць.

І, калі прыдзе ў адведзіны хто да мяне, гаворыць няшчыра; сэрца ягонае злосьцяй напоўнена; а выйдзе, дык лаець мяне.

І калі хто прыходзіць наведаць мяне, ён кажа няпраўду. Сэрца ягонае напоўнена злосьцяй; і як выйдзе вонкі, дык ла́е мяне.

Душа мая ўстрывожылася ўва мне, дзеля гэтага я прыгадаю Цябе з зямлі Ярданскай і Гэрмонскай, з малой гары.

А хто наведвае мяне, гаворыць пустое: сэрца ягонае — поўнае злосьці, а за вочы зьневажае мяне.

Але не супакоіцца душа мая, Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter