Псалтыр 39 верш » Псалтыр 39:12 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 39 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 39:12 / Пс 39:12

Filter: all
Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,

Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)

Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.

Упікамі за бяспраўе ты зырыш чалавека, — нішчыш, як моль, дарагое яму. Адна марнасьць кажны чалавек. Сэля.

Абвіненьнем за віну караеш Ты чалавека і робіш, што, як ад молі, хараство яго рассыпаецца. Але, толькі подмух ёсьць кожны чалавек! (Зэля)

Ты ўшчуваньнямі караеш чалавека за ягоную правіннасьць, Ты расьцярушваеш ягоную прывабнасьць, быццам з’едзеную моляй. Сапраўды, кожны чалавек ёсьць марнасьць. Зэля.

Ты ж, Госпадзе, не аддаляй міласьцяў Тваіх ад мяне: ласка Твая і праўда Твая хай заўсёды ахоўваюць мяне.

Выкрываючы правіны, Ты караеш чалавека: як ад молі разьедаецца пажаданьне яго. — Усе людзі — як адзін подмух.

Але Ты, Божа, не пазбаві шчодрасці Тваёй ад мяне, Дабрыня Твая і праўда твая да будзе са мной.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter