Псалтыр 91 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Хто жыве ў апецы Найвышэйшага і прабывае ў засені Усемагутнага,
Хто жыве пад апекаю (у прыстанішчы) Найвышэйшага і пад ценем Усёмагутнага прабывае,
кажа ён Госпаду: «Ты прыпынак мой і цвярдыня мая, Божа мой; я маю надзею на Яго».
Скажы да Госпада: ”Ты — мой прыстанак і крэпасьць мая, Бог мой, на якога спадзяюся.
Бо Ён Сам вызваліць цябе з пасткі паляўнічых, ад нягоднага слова.
Бо Ён вызваліць цябе з сеці птушкалова, што шукае тваей згубы.
Агорне Ён цябе Сваімі крыламі, і пад пер’ем Яго схаваешся; шчыт і заслона — праўда Яго.
Крыльлямі сваімі закрывае цябе і ты знойдзеш ахову пад пер’ем ягоным. Вернасьць Ягона — пацыр і заслона.
Не будзеш баяцца жахаў начных, ані стралы, што ляціць удзень.
Ня будзеш баяцца ні страхаў начных, ані стралы, што ўдзень ляціць,
Ані заразы, што бадзяецца ў цемры, ані пошасці, што пустошыць апоўдні.
Ані заразы, што ў цемры блукае і ані пошасьці, што упалудзень пустошыць.
Хоць падзе пры баку тваім тысяча, а дзесяць тысяч праваруч, ты ўсцеражэшся.
Хоць-бы тысяча пала побач цябе і дзесяць тысяч — праваруч цябе, да цябе (зло) не падыйдзе. дасягне.
Сапраўды, пабачыш на ўласныя вочы, і паглядзіш на адплату грэшнікам.
Толькі-ж ты вачыма сваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
Бо Ты, Госпадзе, прыстанішча маё, учыніў ты Найвышэйшага паселішчам тваім.
Бо ты казаў: “Госпад — надзея мая!” І выбраў сабе Найвышэйшага за прыпынак.
Не падступіцца да цябе ліха і бізун не наблізіцца да палаткі тваёй,
Не нападзе на цябе няшчасьце і пошасьць не падступіць да палаткі тваей.
бо загадаў Ён анёлам сваім наконт цябе, каб сцераглі цябе на ўсіх тваіх дарогах.
Бо Ён даў загад аб табе анёлам сваім, каб цябе сьцераглі на ўсіх дарогах тваіх.
На руках будуць насіць цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі сваёй.
На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнулася нага твая аб камень.
На змяю і яшчарку наступіш, ды растопчаш ільва і дракона.
На льва і на гадзіну наступаці будзеш, львянатка і дракона патопчаш.
Паколькі прытуліўся ён да Мяне, вызвалю яго; падтрымаю яго, бо спазнаў ён імя Маё.
Затое, што да Мяне прыстаў, Я вызвалю яго; Я узвышу яго, бо пазнаў Імя маё.
Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.
Ён будзе клікаць Мяне, а Я яму адкажу; і буду зь ім у труднасьці, вызвалю яго і услаўлю.
Напоўню яго доўгасцю дзён і пакажу яму збаўленне Маё.
Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне маё.