Псалтыр 21 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.(а)
Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!
Твая моц радуе цара, Госпадзе: о, як помач твая яго цешыць!
Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.
Ты даў яму, чаго жадала сэрца ягонае, і не адмовіў яму, чаго прасіў вуснамі сваімі.
Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.
Бо Ты аперадзіў яго памысным благаславенствам, карону з чыстага золата узлажыў на галаву яго.
Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў [ім] яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.
Ты даў яму жыцьцё, якога ён прасіў і доўгае жыцьцё — аж навекі!
Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;
Вялікая слава яго — праз тваю помач: Ты ўзлажыў на яго чэсьць і бляск (веліч).
бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.
Бо Ты ўчыніў яго благаслаўлёным навекі: Ты ўзвесяліў яго шчасьцем перад сваім абліччам.
Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.
Бо цар спадзяецца на Госпада і не пахісьнецца ён праз ласку Найвышэйшага.
Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.
Рука твая знайдзе ўсіх праведнікаў тваіх, правіца твая дасягне тваіх ворагаў.
Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:
Ты ўкінеш іх у агністую печ у дзень твайго зьяўленьня. Госпад іх выгубіць у гневе сваім, і агонь іх пажрэць.
выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.
Ты вынішчыш плод іх на зямлі, — насеньне іх паміж сыноў чалавечых.
Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.
Пачыналі яны ліхое супраць Цябе, укладалі пляны, — ня перамогуць!
Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.
Бо Ты іх прымусіш уцякаці, нацягнеш лук свой у твар іхні.
Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.
Госпадзе, паўстань у моцы тваей! Мы будзем сьпяваці і славіць тваю магутнасьць.