Псалтыр 123 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.
 
Песьня ўзыходжаньня. Узношу я вочы мае да Цябе, што жывеш на небе.

Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.
 
Запраўды: як вочы рабоў да рукі іхняга гаспадара і як вочы рабыні — а да рукі гаспадыні яе, так нашыя вочы — да Госпада, Бога нашага — аж пакуль не засаліцца над намі.

Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,
 
Зьлітуйся над намі, Госпадзе, зьлітуйся над намі, бо лішне мы насычаны пагардай!

бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.
 
Душа наша перасычана насьмешкамі здаволеных і пагардаю пышных.