Псалтыр 25 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
АЛЕФ. Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю.
Алеф. Псальм Давідавы. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.
Бэт. О, мой Божа! На Цябе спадзяюся, каб ня быў я асаромлены, каб мае ворагі ня ўзвысіліся нада мною!
ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
Гімэль. Бо ўсе, што на Цябе спадзяюся, ня будуць асаромлены. — Няхай заўстыдаюцца тыя, што дарэмна адступаюць ад Цябе!
ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.
Далет. Госпадзе, дай мне пазнаць шляхі твае: навучы мяне сьцежак тваіх!
ГЭ. Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. ВАЎ. На Цябе спадзяюся штодня.
Гэ. Кіруй мною ў праўдзе тваей і навучы мяне, бо Ты ёсьць Бог збаўленьня майго. — Вау. На Цябе я штодня спадзяюся (дзеля дабраты тваей).
ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!
Заін. Прыпомні, Госпадзе, аб літасьці тваей і аб тваей любові, што трывае ад вякоў!
ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
Гэт. Грахоў маладосьці маей і злачынстваў ня ўспамінай, але помні аба мне паводле тваей любові і паводле дабраты тваей, Госпадзе!
ТЭТ. Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях;
Тэт. Госпад — добры і справядлівы, дык паказвае грэшнікам дарогу.
ЁД. пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх.
Йод. Ён вядзе пакорных да праўды і навучае няшчасных сваей дарогі.
КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
Каф. Усе сьцежкі Гасподнія — міласьць і праўда для тых, што захоўваюць запаведзь яго і загады ягоныя.
ЛЯМЭД. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі.
Лямэд. Дзеля Імяні твайго, Госпадзе, даруй мне правіны, бо яны — вялікія.
МЭМ. Хто той чалавек, які шануе Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае.
Мэм. Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Ён (Госпад) пакажа яму дарогу, якую трэба выбраць яму.
НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.
Нун. Ягоная душа будзе ў шчасьці, а яго патомства заўладае зямлёю.
САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.
Самэх. Сакрэт Гасподні для тых, што Яго баяцца і Ён абвяшчае ім свой запавет.
АЙН. Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі.
Аін. Мае вочы зьвернены на Госпада, бо Ён звальняе мае ногі з сеці.
ФЭ. Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны.
Пэ. Звярніся ка мне і зжалься нада мною, бо я адзінокі і нешчасьлівы!
САДЭ. Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх.
Цадэ. Аблягчы ўціск майго сэрца і вызваль мяне зь бедаў маіх!
Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.
Коф. Глянь на маю нястачу і на маю зьнямогу і адпусьці ўсе мае грахі!
РЭС. Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне.
Рэш. Глянь на маіх ворагаў, як множацца і як мяне гвалтоўна ненавідзяць!
СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.
Шын. Сьцеражы душу маю і вызваль мяне: не дай мне асароміцца, што ў цябе шукаў прыпынку!
ТАЎ. Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе.
Тау. Няхай мяне сьцеражэ нявіннасьць і справядлівасьць, бо на цябе, Госпадзе, спадзяюся!
ФЭ. Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго.
О, Божа, збаў Ізраіля ад усіх ягоных труднасьцяў!