Псалтыр 25 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

АЛЕФ. Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю.
 
Псалом Давіда. Будзі мяне, Госпадзе, бо я ў незласьлівасьці маёй хадзіў і, усклаўшы надзею на Госпада, не саслабну.

БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.
 
Выпрабуй мяне, Госпадзе, правер мяне, распалі нутро маё і сэрца маё.

ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
 
Бо міласэрнасьць Твая перад маімі вачыма, і я ўпадабаў праўду Тваю.

ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.
 
Не сядзеў я на марнаслоўным сходзе і з парушальнікамі закону не пайду.

ГЭ. Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. ВАЎ. На Цябе спадзяюся штодня.
 
Я ўзьненавідзеў зборышча злыдняў і з бязбожнымі ня сяду.

ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!
 
Памыю між нявіннымі рукі мае і абыду вакол ахвярнік Твой, Госпадзе,

ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
 
каб пачуць голас хвалы і расказаць пра ўсе цуды Твае.

ТЭТ. Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях;
 
Госпадзе, я палюбіў красу дому Твайго і месца прабываньня славы Тваёй.

ЁД. пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх.
 
Не загубі душы маёй з бязбожнымі і жыцьця майго з людзьмі крыві,

КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
 
у чыіх руках беззаконьні: правая рука іх поўная хабараў.

ЛЯМЭД. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі.
 
Я ж хадзіў у незласьлівасьці маёй: збаў мяне і зьмілуйся нада мною.

МЭМ. Хто той чалавек, які шануе Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае.
 
Нага мая стаіць на правым шляху: на зборах буду бласлаўляць Цябе, Госпадзе.

НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.
 

САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.
 

АЙН. Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі.
 

ФЭ. Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны.
 

САДЭ. Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх.
 

Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.
 

РЭС. Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне.
 

СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.
 

ТАЎ. Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе.
 

ФЭ. Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго.