Псалтыр 141 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальм. Давідаў. Госпадзе, клічу я Цябе, хутка памажы мне; паслухай голасу майго, калі прызываю Цябе.
 
Навука Давіда, калі быў у пячоры і маліўся.

Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
 
Голасам маім я клікаў Госпада, голасам маім я Госпаду маліўся.

Пастаў варту, Госпадзе, для вуснаў маіх, сторажаў ля дзвярэй вуснаў маіх.
 
Мальбу маю вылью перад Ім, пра гора маё Яму раскажу.

Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
 
Калі дух мой зьнемагаў ува мне, Ты і тады ведаў сьцежкі мае. На той дарозе, па якой я ішоў, схавалі пастку на мяне.

Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
 
Глядзеў я ўправа і ўглядаўся, і не было нікога, хто ведаў бы мяне; надзея на ўцёкі пакінула мяне, і ня стала нікога, хто парупіўся б аб душы маёй.

Кінутыя ў ліхія рукі суддзяў сваіх пачуюць словы мае, бо яны былі лагоднымі.
 
Да Цябе, Госпадзе, я ўсклікнуў і сказаў: «Ты надзея мая, мой удзел на зямлі жывых!

Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.
 
Уваж малітву маю, бо я вельмі падупаў. Вызвалі мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.

Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй.
 
Выведзі з вязьніцы душу маю, каб мне дзякаваць імю Твайму. Праведнікі будуць чакаць мяне, пакуль аддзячыш мне».

Сцеражы мяне ад сіла, якое наставілі на мяне, і ад спакусаў тых, што чыняць несправядлівасць.
 

Хай грэшнікі ўсе разам паўпадаюць у свае петлі і дай, каб я выйшаў цэлы.