Псалтыр 77 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Асафа. Псальм.
 
Навука Асафа. Зважайце, людзі мае, на мой закон; прыхіліце вуха вашае да словаў вуснаў маіх.

Голасам маім усклікнуў я да Госпада; голасам маім — да Бога, і схіліўся Ён да мяне.
 
У прыповесьцях адкрыю вусны мае, аб’яўлю загадкі ад пачатку дзён,

У дзень бяды маёй шукаў я Бога, рукі мае ўначы працягнуты і не стамляюцца. Не захацела суцешыцца душа мая;
 
што чулі мы і што ўведалі, і што айцы нашыя расказалі нам.

успамінаю я Бога і ўздыхаю скрушна, хвалююся, і слабее дух мой.
 
Не былі яны схаваныя ад дзяцей іх у другім пакаленьні ў аповедах пра хвалу Гасподнюю, і магутнасьць Яго, і пра цуды Яго, якія Ён учыніў.

Ты пазбавіў сну павекі вока майго; быў я стурбаваны і не гаварыў нічога.
 
Бо Ён паставіў сьведчаньне ў Якубе, і ў Ізраілю ўстанавіў закон, і загадаў айцам нашым зрабіць іх вядомымі сынам сваім,

Падумаў я пра былыя дні і аднавіў у думках гады спрадвечныя.
 
каб ведала прышлае пакаленьне — сыны, што маюць нарадзіцца, — і каб усталі і расказалі гэта сынам сваім;

Пачаў я разважаць уначы з сэрцам сваім, і практыкаваўся і даследаваў дух мой:
 
каб ускладалі надзею сваю на Бога, і не забывалі дзеяў Божых, і шукалі Яго запаветаў;

няўжо Бог адкіне навечна, няўжо не вырашыць, каб дагэтуль быць больш спагадным?
 
каб не былі яны, як бацькі іх: пакаленьнем непакорным, пакаленьнем, што выклікае гнеў, што не захавала праведным сэрца сваё і чый дух ня быў верны Богу.

Ці ж спыніўся Ён канчаткова ў міласэрнасці Сваёй, перапыніў слова ад пакалення да пакалення?
 
Сыны Ахрэма, што нацягвалі лукі і стралялі, павярнулі назад у дзень бітвы.

Ці ж Бог забыўся мілаваць, ці ж затрымае ў гневе Сваім міласэрныя справы Свае?
 
Не захавалі яны запавету Божага, і ў законе Яго не захацелі хадзіць,

І сказаў я: «Гэта — рана мая, перамяненне правіцы Узвышняга».
 
і забыліся пра дабрадзействы Яго і пра цуды Яго, якія Ён ім явіў, —

Буду памятаць я пра справы Госпада, буду памятаць ад пачатку пра дзівосы Твае.
 
цуды, якія Ён чыніў перад бацькамі іх у зямлі Ягіпецкай, на полі Танаос.

І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх.
 
Ён разьдзяліў мора, і перавёў іх, і паставіў воды, як мех.

У святасці, Божа, дарога Твая; які бог такі вялікі, як Бог наш?
 
І вёў іх удзень хмараю, а праз усю ноч — зьзяньнем агню.

Ты — Бог, што чыніш цуды, даў спазнаць сярод народаў магуцце Сваё.
 
Расьсек скалу ў пустыні, і напаіў іх, быццам з вялікае бездані,

Адкупіў Ты рукою Тваёй народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа.
 
і здабыў ваду са скалы, і вывеў воды ракою.

Пабачылі Цябе воды, Божа, пабачылі Цябе воды і засмуціліся; між тым здрыгануліся і бездані.
 
А яны далей працягвалі грашыць супраць Яго, гнявілі Найвышэйшага ў пустыні бязводнай.

Хмары палілі ваду, аблокі падалі голас, між тым стрэлы Твае пралятаюць.
 
І спакушалі Бога ў сваіх сэрцах, прасілі спажывы для душаў сваіх.

Голас грому Твайго наўкола; асвяцілі маланкі Твае ўвесь свет, здрыганулася і затрэслася зямля.
 
І гаварылі супраць Бога, і казалі: «Ці ж ня можа Бог прыгатаваць стол у пустыні?

У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.
 
Калі Ён ударыў скалу і палілася вада, пацяклі струмені, то ці ня можа Ён даць і хлеб або нарыхтаваць стол людзям сваім?»

Ты правёў народ Твой, бы авечак, рукою Майсея і Аарона.
 
Таму Госпад пачуў гэта і абурыўся, і агонь загарэўся супраць Якуба, і гнеў зышоў на Ізраіля,