Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Калі Госпад вяртаў палон(ных) Сыёну, як усьцешаныя мы былі!

Ерузалім, горы каля яго, а Госпад — каля народа Свайго ад гэтага часу і навечна.
 
Тады вусны нашыя былі поўныя весялосьці, а язык наш — радасьці. Тады казалі сярод народаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад!»

Бо не затрымаецца жазло несправядлівасці над доляй справядлівых, каб справядлівыя не працягвалі рук сваіх да несправядлівасці.
 
Вялікае ўчыніў з намі Госпад: мы ўзрадаваліся.

Спагадай, Госпадзе, добрым і шчырым сэрцам.
 
Госпадзе, павярні наш палон, як ручаі, на поўдзень!

А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
 
Тыя, што сеюць са сьлязьмі, жаць будуць у радасьці.