Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песня ўзыходжання. Давідава. Вось, як добра і як прыемна жыць братам у згодзе:
 
Песьня ўзыходжаньняў. Дык вось блаславіце Госпада, усе слугі Гасподнія, што стаіце ў доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.

як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;
 
Па начах уздымайце рукі вашыя да сьвятыняў і бласлаўляйце Госпада.

як раса Гэрмонская, што кладзецца расой на гару Сіён, бо там Госпад ссылае дабраславенне, жыццё вечнае.
 
Хай блаславіць цябе з Сыёну Госпад, які стварыў неба і зямлю.