Псалтыр 103 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Давідаў. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё, што ёсць ува мне, — імя святое Яго.
Псалом Давіда. Блаславі, душа мая, Госпада: Госпадзе, Божа мой, Ты вялікі наўзьдзіў! Ты апрануўся ў хвалу і веліч,
Дабраславі, душа мая, Госпада ды не забывай пра ўсе даброцці Яго.
ахутаўся сьвятлом, быццам плашчом, расьцягнуў неба, быццам шацёр,
Ён адпускае ўсе твае правіннасці, Ён лечыць усе кволасці твае.
высокія харомы свае пакрываеш водамі, робіш хмары калясьніцаю сабе, ходзіш на крылах ветру.
Ён адкупае душу тваю ад загубы, Ён вянчае цябе міласэрнасцю і літасцю;
Ты робіш вятры пасланцамі сваімі і слугамі сваімі — полымя агню.
Ён напаўняе дабротамі пры жыцці цябе, аднаўляецца, як у арла, маладосць твая.
Ты ўмацаваў зямлю на асновах яе: не пахісьнецца павек вякоў.
Госпад, што чыніць справядлівасць і суд для ўсіх, хто церпіць крыўду,
Бездань, быццам вопратка, покрыва яе. Воды над гарамі стануць:
Ён даў Майсею спазнаць шляхі Свае, сынам Ізраэля — справы Свае.
ад пагрозы Тваёй яны назад пададуцца, ад грому голасу Твайго задрыжаць.
Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вельмі міласэрны.
Узыходзяць яны на горы і зыходзяць у даліны, у месцы, якія Ты ім назначыў;
Не бясконца Ён сварыцца ды не вечна будзе гневацца.
Ты ўстанавіў межы, якіх ім не перайсьці і не вярнуцца, каб пакрыць зямлю.
Не адгаджае нам паводле грахоў нашых і не помсціць нам за правіннасці нашыя.
Пасылаеш крыніцы ў яры: пацякуць воды між гораў;
Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
будуць піць з іх усе зьвяры палявыя, аслы дзікія смагу сваю гасіць будуць.
Як далёкі ўсход ад захаду, так аддаляе Ён ад нас грахі нашы.
Каля іх птушкі нябесныя будуць мець гнёзды свае: між скалаў будзе чутны сьпеў іх.
Як бацька літуецца над сынамі, так Госпад злітаваўся над тымі, што шануюць Яго.
З высокіх харомаў Тваіх навадняеш горы: зямля напоўніцца плодам твораў Тваіх.
Бо Ён спазнаў стварэнне наша, успомніў, што мы — пыл.
Ты вырошчваеш траву для жывёлы, зельле на пажытак чалавеку, каб вырасьціць хлеб з зямлі,
Быццам трава дні людскія, чалавек цвіце, як краска палявая,
і віно, што весяліць сэрца чалавека; каб твар яго зьзяў ад алею, а хлеб хай сэрца чалавека ўмацоўвае.
ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.
Насыцяцца дрэвы нізінныя — кедры лібанскія, што Ты іх насадзіў.
А міласэрнасць жа Госпадава спрадвеку па век над тымі, што шануюць Яго, а справядлівасць Яго — для сыноў сынавых.
Там птушкі будуць мець гнёзды свае, бусьлінае жыльлё ўзвысіцца над імі.
Для тых, якія трымаюцца запавету Яго і памятаюць прыказанні Яго, каб спаўняць іх.
Горы высокія для дзікіх козаў, шчыліны скалаў — сховішча для грызуноў.
Госпад у небе падрыхтаваў пасад Свой, і валадарыць Ён над усім светам.
Ты стварыў месяц, каб паказваў поры; сонца ведае час захаду свайго.
Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
Ты навёў цемру, і настала ноч, падчас якое выходзяць усе зьвяры лясныя.
Дабраслаўляйце Госпада, усе магуцці Яго, слугі Яго, якія выконваеце волю Яго.
Львяняты рыкаюць, шукаючы здабычы, просячы ў Бога спажывы сабе.
Дабраслаўляйце Госпада, усе справы Яго, і ў кожным месцы Яго валадарання дабраславі, душа мая, Госпада!
Узыдзе сонца, і яны зьбяруцца і лягуць у логавах сваіх.