Псалтыр 63 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальм Давідаў. Калі быў ён у пустыні Юдэйскай.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда.

Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.
 
Божа, пачуй голас мой, калі я малюся Табе, ад страху перад ворагам вызвалі душу маю.

У святыні адкрыў я Цябе, каб убачыць магуцце Тваё і славу Тваю.
 
Захавай мяне ад зборышча злачынцаў, ад мноства тых, што чыняць няправеднасьць,

Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё. Вусны мае будуць хваліць Цябе.
 
што навастрылі, як меч, языкі свае, напялі лук свой на дрэнную справу,

У жыцці маім дабраслаўляю Цябе, у імя Тваё падымаю я рукі мае.
 
каб употай страляць у беззаганнага: яны стрэляць у яго зьнянацку і не збаяцца.

Быццам тукам і маслам алівы, насыціцца душа мая, і голасам радасці хваліць будуць вусны мае.
 
Яны ўмацаваліся ў злым намеры, змовіліся ўпотай паставіць пасткі, сказалі: хто ўбачыць?

Буду помніць я Цябе на пасцелі маёй, і на золку буду разважаць пра Цябе.
 
Вышуквалі беззаконьне, зьнясіліліся, вышукваючы пільна: падыдзе такі чалавек, а сэрца ў яго глыбока.

бо Ты — Успаможца мой, і пад покрывам крылаў Тваіх я радуюся.
 
Але вось узьнімецца Бог. Як стрэлы немаўлятаў сталі ўдары іх.

Прытулілася да Цябе душа мая, правіца Твая падтрымлівае мяне.
 
І зьнемагліся супраць Яго языкі іх. Усе, хто іх бачыў, сумеліся,

А тыя, што будуць шукаць пагібелі для душы маёй, сыдуць у апраметныя зямлі,
 
і страх праняў кожнага чалавека. І яны абвяшчалі дзеяньні Божыя і спазналі творы Яго.

хай загінуць яны ад мяча, пажывай лісаў будуць.
 
Узрадуецца праведнік у Госпадзе і будзе спадзявацца на Яго, і праславяцца ўсе праведнага сэрца.

А цар узвесяліцца ў Богу; праслаўлены будуць усе, хто прысягнуў Яму, бо закрыліся вусны тых, хто прамаўляе несправядліва.