Псалтыр 11 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
 
Кіраўніку хору. На актаву. Псалом Давіда.

Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.
 
Ратуй мяне, Госпадзе, бо ня стала праведнага, бо праўды паменшала сярод сыноў людзкіх.

Калі разбураныя падмуркі, што зробіць справядлівы?
 
Марнае казаў кожны бліжняму свайму: падступнымі вуснамі і сэрцам прамаўляў крывадушным.

Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
 
Госпад загубіць усе здрадлівыя вусны і высакамоўны язык

Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
 
тых, што казалі: «Язык наш узьвялічым, вусны нашыя пры нас: хто наш госпад?»

Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
 
«Дзеля пакутаў убогіх і стогну бедных, вось, устану, — кажа Госпад — яўлюся ім збаўленьнем, адкрыта буду казаць пра яго».

Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.
 
Словы Гасподнія — словы чыстыя, срэбра, выпрабаванае агнём, праверанае на адсутнасьць зямлі, сем разоў ачышчанае.