Псалтыр 9 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. На мелодыю «Мут лабэн». Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. Пра таямніцы сына. Псалом Давіда.
АЛЕФ. Буду славіць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, распавядаць пра ўсе цуды Твае.
Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, ад усяго сэрца майго, апавядаць пра ўсе цуды Твае.
Буду цешыцца і радавацца ў Табе, буду спяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!
Буду радавацца і цешыцца ў Табе, буду апяваць імя Тваё, Усявышні.
БЭТ. Калі ворагі мае паварочваюць назад, знясільваюцца яны і гінуць перад абліччам Тваім.
Калі вораг мой паверне назад, яны зьнямогуцца і згінуць ад аблічча Твайго.
Бо ўчыніў Ты суд мой і справу маю; сеў Ты на пасадзе, Суддзя справядлівы.
Бо Ты вырашыў суд мой і справу маю, Ты сеў на пасадзе, Судзьдзя справядлівы.
ГІМЭЛЬ. Ты ўгнявіўся на паганаў, знішчыў бязбожнага; імя іх зруйнаваў назаўсёды і на векі вечныя.
Ты прыгразіў народам — і згінуў бязбожны, імя яго Ты сьцёр на век і на век веку.
Ворагі знішчаны, сталася спусташэнне вечнае, і гарады зруйнаваў Ты: згінула памяць пра іх з імі разам.
У ворага зброі зусім ня стала, і Ты зруйнаваў да канца месты яго; згінула памяць пра яго з шумам.
ГЭ. Госпад жа вечна трывае, прыгатаваў Ён на суд пасад Свой.
А Госпад павек прабывае. Ён падрыхтаваў для суду пасад свой
І Сам будзе судзіць увесь свет па праўдзе, судзіць будзе народы паводле справядлівасці.
і будзе судзіць сьвет справядліва, будзе судзіць народы ў праведнасьці.
ВАЎ. І будзе Госпад прыстанішчам для прыгнеценага, прыстанішчам у час тугі, у трывозе.
І стаў Госпад прытулкам для ўбогага, памочнікам у патрэбе, у бядзе.
І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што спазналі імя Тваё, бо Ты не пакінуў тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
Дык хай спадзяюцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты, Госпадзе, не пакінуў тых, што шукаюць Цябе.
ДЗАЙН. Спявайце псальмы Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце пра дзейнасць Яго між паганаў.
Сьпявайце Госпаду, які жыве на Сыёне, абвяшчайце сярод народаў учынкі Яго,
Бо Той, Хто спаганяе за кроў, успомніў пра іх, не забыўся на плач убогіх.
бо Той, хто спаганяе кроў іх, прыгадаў іх, не забыў просьбы ўбогіх.
ГЭТ. Злітуйся нада мной, Госпадзе, паглядзі на прыгнёт мой ад ворагаў маіх, — Ты ўзносіш мяне ад брамы смерці,
Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, глянь на паніжэньне маё ад ворагаў маіх — Ты, што ўздымаеш мяне ад брамаў сьмерці,
ТЭТ. каб абвясціў я ўсю хвалу Тваю пры браме дачкі Сіёна, каб радаваўся з дапамогі Тваёй.
каб мне абвяшчаць усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і цешыцца з Твайго збаўленьня.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Пагане трапілі пад зьнішчэньне, якое рыхтавалі: у тую пастку, якую схавалі, ублыталася нага іх.
Госпад даў спазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся грэшнік.
Госпада пазнаюць праз суды, якія Ён чыніць; а грэшнік заблытаўся ва ўчынках рук сваіх.
ЁД. Няхай сыдуць грэшнікі ў пекла, усе пагане, што на Бога забываюцца.
Хай грэшнікі зыдуць у апраметную — усе народы, што Бога забылі.
КАФ. Бо не да канца будзе забыты ўбогі; спадзяванне ўбогага не згіне ў вечнасці.
Бо не назаўсёды будзе забыты бедны, цярплівасьць убогіх ня згіне да канца.
Уздыміся, Госпадзе, хай не ўзвышаецца чалавек; хай будуць суджаны пагане перад абліччам Тваім.
Устань, Госпадзе, хай не дужэе чалавек, хай стануць народы на суд перад Табою.
Пастаў, Госпадзе, жах над імі, хай ведаюць пагане, што яны — людзі.
Пастаў, Госпадзе, заканадаўца над імі: хай ведаюць народы, што яны — людзі.