Псалтыр 139 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Госпадзе, Ты выпрабаваў і ведаеш мяне,
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Ратуй мяне, Госпадзе, ад чалавека паганага, выбаў мяне ад мужа няправеднага,

Ты ведаеш мяне, калі сяджу і калі падымаюся. Ты разумееш думкі мае здалёк,
 
якія задумалі благое ў сэрцах, увесь дзень рыхтаваліся да бою;

Ты бачыш, калі я хаджу і калі кладуся. І ўсе дарогі мае Ты праглядаеш,
 
навастрылі, як гадзюкі, языкі свае: атрута зьмяіная ў вуснах іх.

бо няма яшчэ слова на языку маім — і вось, Госпадзе, Ты пра ўсё ведаеш.
 
Ад рукі грэшніка захавай мяне, Госпадзе, выбаў мяне ад людзей няправедных, што задумалі падставіць нагу мне.

Абхапляеш Ты мяне ззаду і спераду, і кладзеш на мяне руку Тваю.
 
Пыхлівыя схавалі сець на мяне і расьцягнулі шнуры —

Вельмі дзівосным сталася Тваё веданне адносна мяне, узнёслае, і не спасцігну яго.
 
пасткі для ног маіх; пры дарозе паставілі цянёты на мяне.

Куды пайду я ад Духа Твайго, і куды ўцяку ад аблічча Твайго?
 
Я сказаў Госпаду: «Ты Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас малітвы маёй».

Калі пайду ў неба, Ты там; калі спушчуся ў цемру, Ты там прабываеш.
 
Госпадзе, Госпадзе, сіла збаўленьня майго, у дзень бою Ты засланіў галаву маю.

Хоць бы ўзяў крылы зараніцы, хоць бы апынуўся на ўскрайках мора,
 
Не перадай мяне, Госпадзе, супраць жаданьня майго грэшніку; яны змовіліся супраць мяне: не пакінь мяне, каб яны не заважнічалі.

нават там вяла б мяне рука Твая, і трымала б мяне правіца Твая.
 
Галоўнае пра акружэньне іх: злосьць вуснаў іх пакрые іх,

Калі скажу: «Можа, цемра пакрые мяне і ноч будзе святлом вакол мяне»,
 
распалены вугаль спадзе на іх, і Ты зьвергнеш іх у пакутах іх, і не ўстаяць.

нават цемра не будзе скрытай ад Цябе, і ноч, як дзень, не асвятліцца — як цемра Яго, так і святло Яго.
 
Чалавек пустаслоўны ня будзе мець посьпеху на зямлі: няшчасьці аж да загубы будуць перасьледаваць чалавека няправеднага.

Бо Ты сфармаваў мае ныркі, заснаваў Ты мяне ў жываце маці маёй.
 
Я ўведаў, што Госпад учыніць суд бедным і справядлівасьць убогім.

Буду вызнаваць Цябе, што так дзівосна створаны я; дзівосныя справы Твае, і душа мая добра ведае [гэта].
 
Праведнікі несумненна будуць дзякаваць імю Твайму, і правыя паселяцца перад абліччам Тваім.

Не былі ўхаваныя ад Цябе косці мае, хаця я створаны быў таемна, сфармаваны ў глыбінях зямлі.
 

Зародак мой бачылі, вочы Твае, і ў кнізе Тваёй былі запісаны ўсе дні: яны былі ўпарадкаваны, ды яшчэ аніводнага з іх не было.
 

Для мяне ж незвычайна каштоўныя задумы Твае, Божа; надзвычай вялікая колькасць іх.
 

Калі б пералічыў, дык болей іх, чым пяску, калі б дабраўся да канца, я ўсё яшчэ з Табою.
 

Хаця б Ты, Божа, знішчыў грэшнікаў; ухіліцеся ад мяне, прагныя крыві.
 

Яны прамаўляюць ліхое супраць Цябе: узносяцца дарэмна супраць Цябе
 

Ці ж мне не ўзненавідзець тых, што зненавідзелі Цябе, і ці не адцурацца мне тых, што бунтуюць супраць Цябе?
 

Страшнаю нянавісцю ненавіджу я іх, непрыяцелямі сталі яны для мяне.
 

Правер мяне, Госпадзе, і ўведай сэрца маё, выпрабуй мяне, пазнай сцежкі мае
 

і пабач, ці ёсць ува мне дарога марнасці, і выведзі мяне дарогай вечнай.