Псалтыр 3 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.
Псалом Давіда, калі той уцякаў ад Абсалёма, сына свайго.
Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!
Госпадзе, што так размножыліся тыя, што прыгнятаюць мяне? Многа тых, што паўстаюць на мяне;
Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».
многа тых, што кажуць душы маёй: «Няма яму збаўленьня ў Богу яго».
Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.
Але Ты, Госпадзе, — заступнік мой, слава мая, і Ты той, хто ўздымае галаву маю.
Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.
Голасам маім я клікаў Бога, і Ён пачуў мяне з гары сьвятой сваёй.
Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.
Вось я заснуў і спаў; устаў, бо Госпад сьцеражэ мяне.
Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.
Не збаюся безьлічы людзей, што з усіх бакоў на мяне наступаюць.
Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
Устань, Госпадзе, збаў мяне, Божа мой! Бо Ты паразіў усіх, што без прычыны варагуюць супраць мяне; зубы грэшнікаў Ты скрышыў.
У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!
Ад Госпада збаўленьне і на людзях Тваіх — блаславеньне Тваё.