Псалтыр 76 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
Кіраўніку хору Ідыфума. Псалом Асафа.
Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
Голасам маім я ўсклікнуў да Госпада, голасам маім — да Бога, і Ён пачуў мяне.
І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
Я шукаў Бога ў дзень смутку майго — рукамі маімі ўначы перад Ім — і не ашукваў сябе: адмовілася ад суцяшэньня душа мая.
Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
Прыгадваў я Бога і цешыўся; пачынаў разважаць, і маладушнічаў дух мой.
Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
Апярэджвалі начныя старожы вочы мае, я быў устрывожаны і не гаварыў.
Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
Я думаў пра даўнія дні, і ўспамінаў старыя гады, і намагаўся зразумець;
Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
разважаў уначы ў сэрцы маім, і дух мой пытаўся:
Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
«Ці ж Госпад адкіне навекі і ня будзе больш спагадаць?
З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
Ці назаўсёды спыніць міласьць сваю? Ці ўжо споўніў слова, дадзенае з пакаленьня ў пакаленьне?
калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
Ці ж Бог забудзецца пра міласэрнасьць? Або ў гневе ўстрымае міласьць сваю?»
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
І я сказаў: «Цяпер я пачаў разумець: гэта зьмена правіцы Усявышняга».
Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
Я прыгадаў учынкі Госпада; насамрэч прыгадаю цуды Твае ад пачатку,
Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.
і буду разважаць аб усіх учынках Тваіх, і апавядаць пра дзеяньні Твае.