Псалтыр 89 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Паэма. Этана Эзрахіта.
 
Малітва Майсея, чалавека Божага.

Міласэрнасць Госпада вечна буду апяваць, з пакалення ў пакаленне абвяшчаць буду праўду Тваю вуснамі маімі.
 
Госпадзе, Ты стаў нам прыстанішчам з роду ў род.

Бо Ты сказаў: навечна збудавана міласэрнасць, у нябёсах зацвярдзіў Ты вернасць Тваю.
 
Перш як паўсталі горы, і былі створаныя зямля і сусьвет, і ад веку і да веку Ты ёсьць.

Пастанавіў Ты запавет выбранніку Твайму, прысягнуў Давіду, слузе Твайму:
 
Не аддай чалавека на паніжэньне; Ты ж сказаў: «Навярніцеся, сыны чалавечыя!»

«Навечна зацверджу Я патомства Тваё і збудую сталец Твой з пакалення ў пакаленне».
 
Бо тысяча гадоў у вачах Тваіх, быццам дзень учарашні, што прамінуў, і як варта начная.

Нябёсы будуць вызнаваць цуды Твае, Госпадзе, і праўду Тваю на сходзе святых.
 
Марныя будуць гады іх. Раніца іх праміне, як трава: зранку закрасуе і адцьвіце, вечарам ападзе, завяне і ссохне.

Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
 
Бо мы змарнелі ад гневу Твайго і ад абурэньня Твайго сумеліся.

Бог, годны ўшанавання на нарадзе святых, вялікі і жахлівы Ён над усімі, хто навокал Яго.
 
Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Табою, век наш — у сьвятле твару Твайго.

Госпадзе, Божа магуццяў, хто падобны да Цябе? Магутны Ты, Госпадзе, і праўда Твая — навокал Цябе.
 
Бо ўсе дні нашыя прамінулі, і ад гневу Твайго мы гінем: гады нашыя снуюцца, быццам павуціньне.

Ты валодаеш гордым морам, Ты суцішваеш узбураныя хвалі яго.
 
Дні веку нашага — усяго семдзесят гадоў, а калі ў сілах — восемдзесят гадоў, і большасьць іх цяжкасьці і турботы: бо вось слабасьць прыйшла на нас — і гэта нам будзе навукаю.

Ты стаптаў прабітага Рагаба, рукою магутнай Тваёю разагнаў непрыяцеляў Тваіх.
 
Хто ведае сілу гневу Твайго і ў страху перад Табою можа зьмераць лютасьць Тваю?

Твае нябёсы і Твая зямля, Ты заснаваў сусвет і ўсё, што яго напаўняе.
 
Дык вось дай мне пазнаць правіцу Тваю і навучы сэрца кіравацца мудрасьці.

Ты стварыў поўнач і поўдзень, Табор і Гэрмон радуюцца з Твайго імя.
 
Павярніся, Госпадзе! Як доўга яшчэ? Суцеш слугаў Тваіх!

Ты маеш моцнае плячо, моцная Твая правіца ўзнята.
 
Мы напоўніліся зранку міласьцю Тваёю, і ўсьцешыліся, і ўзрадаваліся.

Падмурак пасада Твайго — справядлівасць і закон. Міласэрнасць і праўда крочаць перад абліччам Тваім.
 
Будзем цешыцца праз усе дні жыцьця нашага за дні, калі Ты нас упакорыў, за гады, калі мы бачылі злое!

Шчасны той народ, што ведае кліч радасці. Ходзяць яны, Госпадзе, у святле аблічча Твайго.
 
І глянь на слугаў Тваіх і на творы Твае, і будзь правадніком для сыноў іх.

І з імя Твайго будуць радавацца цэлы дзень, і справядлівасцю Тваёй будуць узвышаны.
 
І хай будзе сьветласьць Госпада Бога нашага на нас; і накіруй нам на дабро працу рук нашых, накіруй на дабро працу рук нашых.

Бо Ты — аздоба магуцця іх; і ў спагаднасці Тваёй узвысіцца рог наш.
 

Бо Госпад — шчыт наш, і ад святога Ізраэля — Валадар наш.
 

Калісьці ў бачанні гаварыў Ты сваім святым і сказаў: «Паклаў Я ўспамогу на моцным і ўзвысіў выбранніка з народа.
 

Выбраў Я Давіда, слугу Свайго, намасціў Я яго святым алейкам Маім,
 

і рука Мая моцная з ім, і плячо Маё ўмацоўвае яго.
 

Нічога не дасягне на ім непрыяцель, і сын несправядлівасці не прыцісне яго.
 

І знішчу перад абліччам яго непрыяцеляў яго, і тых, што ненавідзяць яго, змяту.
 

І праўда Мая, і міласэрнасць Мая — з ім, і ў імя Маё ўзрасце сіла яго.
 

І выцягну Я руку яго над морам, і над рэкамі — правіцу яго».
 

Ён пакліча мяне: «Ты — Бацька мой, Бог мой і прыстанішча збаўлення майго».
 

І Я яго ўстанаўляю першародным, найвышэйшым за каралёў зямлі.
 

Навечна захаваю ласку Сваю для яго, і запавет Мой верны для яго.
 

І ўстанаўлю на векі вечныя патомства яго, і пасад яго, як дні неба.
 

Калі б сыны яго занядбалі закон Мой і не жылі паводле Маіх прыказанняў,
 

калі б зневажалі пастановы Мае і не трымаліся загадаў Маіх, —
 

наведаю Я з палкай злачынства іх, і з бічамі — несправядлівасць іх,
 

але міласэрнасці Маёй не адвярну ад яго і не падману ў праўдзе Маёй.
 

Не парушу запавету Майго і таго, што выходзіць з вуснаў Маіх, — не змарную.
 

Аднойчы прысягнуў Я святасцю Маёй: не падману Давіда.
 

Патомства яго будзе трываць вечна, а пасад яго на віду ў Мяне, як сонца
 

і як месяц моцны, стаяць будзе вечна; і сведка верны на небе.
 

Ты, аднак, адпіхнуў яго і адкінуў, вельмі разгневаўся на Свайго намашчэнца;
 

парушыў запавет слугі Твайго, на знявагу аддаў яго вянец.
 

Зруйнаваў Ты ўсе муры яго, у разваліны абярнуў усе яго ўмацаванні.
 

Абрабавалі яго ўсе, што праходзілі дарогай, стаўся ён пасмешышчам для сваіх суседзяў.
 

Узвысіў Ты правіцу прыгнятальнікаў яго, напоўніў радасцю ўсіх яго ворагаў.
 

Ты адвёў назад лязо меча яго і не падтрымаў яго на вайне.
 

Ты паклаў канец ззянню яго, і сталец яго паваліў на зямлю.
 

Скараціў Ты дні яго маладосці, пакрыў яго няславай.
 

Як доўга, Госпадзе, ці вечна будзеш хавацца? [Як доўга,] быццам агонь, будзе палымнець Твой гнеў?
 

Памятай, якое кароткае маё жыццё. Дзеля якой марнасці стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
 

Ці ёсць хто такі, хто будзе жыць і не ўбачыць смерці, хто вырве душу сваю з рукі апраметнай?
 

Дзе ж былая міласэрнасць Твая, Госпадзе, як прысягнуў Ты Давіду ў праўдзе Тваёй?
 

Успомні, Госпадзе, знявагі Тваіх паслугачоў; я захаваў гэта ў сэрцы маім, ад усіх паганаў,
 

гэтым наракалі непрыяцелі Твае, Госпадзе, гэтым наракалі яны на сляды намашчэнца, якою паганяць сляды Твайго намашчэнца.
 

Дабраславёны Госпад навечна. Хай будзе [так], хай будзе!