Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Я ўзьняў вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе дапамога мая.

Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.
 
Дапамога мая ад Госпада, які стварыў неба і зямлю.

Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?
 
Ня дай пахіснуцца назе тваёй, і хай не задрэмле Той, хто ахоўвае цябе.

Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.
 
Дык вось, не задрэмле і не засьне Той, хто ахоўвае Ізраіля.

Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!
 
Госпад захавае цябе, Госпад — покрыва тваё па правай руцэ тваёй:

Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.
 
сонца не прыпячэ цябе ўдзень, а месяц не пашкодзіць уночы.

Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.
 
Госпад захавае цябе ад усяго благога, захавае Госпад душу тваю.