Псалтыр 20 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава.
Госпадзе, сілаю Тваёю будзе цешыцца ўладар і з Тваёй дапамогі будзе вельмі рады.
Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.
Ты даў яму, чаго жадала сэрца яго, і не адмовіў просьбе вуснаў яго.
Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, і цэласпаленне тваё хай успрыме шчодрым.
Бо Ты апярэдзіў яго ласкавым блаславеньнем, вянец з каштоўных камянёў усклаў на галаву яго.
Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае.
Ён прасіў жыцьця ў Цябе, і Ты даў яму даўгату дзён на век вякоў.
Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.
Вялікая слава яго ў збаўленьні Тваім, славу і велічнасьць Ты ўскладзеш на яго.
Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
Бо Ты дасі яму блаславеньне на век вякоў, усьцешыш яго радасьцю прысутнасьці Тваёй.
Адныя — на калясніцах, іншыя — на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.
Бо ўладар спадзяецца на Госпада і, дзякуючы ласцы Усявышняга, не пахісьнецца.
Тыя сагнуліся і ўпалі, а мы выпрасталіся і былі ўзнятыя.
Хай рука Твая знойдзецца на ўсіх ворагах Тваіх, і правая рука Твая хай знойдзе ўсіх, што ненавідзяць Цябе.
Госпадзе, уратуй цара і выслухай нас у дзень, калі будзем клікаць Цябе!
У час наведаньня Твайго Ты ўчыніш іх, быццам распаленую печ: Госпад у гневе сваім устрывожыць іх, і агонь праглыне іх.