Псалтыр 21 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. На досьвітку. Псалом Давіда.
Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!
Божа, Божа мой, пачуй мяне, чаму Ты мяне пакінуў? Далёка ад збаўленьня майго словы грэхападзеньняў маіх.
Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.
Божа мой, я буду клікаць удзень, і Ты не пачуеш, і ўночы — і гэта не бяздумнасьць для мяне.
Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.
Ты ж у сьвятыні прабываеш, Хвала Ізраіля!
Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў [ім] яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.
На Цябе спадзяваліся айцы нашыя: спадзяваліся, і Ты выратаваў іх;
Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;
клікалі Цябе і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся і не былі пасаромленыя.
бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.
Я ж — чарвяк, а не чалавек, прадмет кпінаў сярод людзей і ў пагардзе ў народзе.
Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.
Насьміхаліся з мяне ўсе, што бачылі мяне, гаварылі вуснамі, ківалі галовамі:
Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.
«Спадзяваўся на Госпада, дык хай Ён збавіць яго, хай выратуе, калі любіць яго».
Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:
Бо Ты мяне вывеў з улоньня, ад грудзей маці маёй Ты надзея мая.
выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.
Ад улоньня я адданы Табе, ад нутра маці маёй Ты Бог мой.
Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.
Не адыходзь ад мяне, бо пакуты блізка, бо няма нікога, хто дапамог бы.
Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.
Многія цяляты акружылі мяне, укормленыя быкі мяне абступілі.
Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.
Разявілі на мяне свае пашчы, быццам леў, што хапае і рыкае.