Псалтыр 17 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Маленне Давіда. Выслухай, Госпадзе, апраўданне маё, зваж на маленне маё. Прыхілі вуха Тваё да малітвы маёй з вуснаў неліслівых.
 
Кіраўніку хору. Песьня слугі Гасподняга Давіда, што пяяў Госпаду ў дзень, калі Госпад вызваліў яго з рук ворагаў ягоных і з рук Саўла.

Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае хай убачаць, што справядліва.
 
Буду любіць Цябе, Госпадзе, сіла мая!

Выпрабуй сэрца маё і наведай ноччу [мяне]; агнём паспытай мяне, — і не знойдзеш беззаконня ўва мне.
 
Госпад умацаваньне маё, і прытулак мой, і Збаўца мой. Бог мой — памочнік мой, на Яго спадзявацца буду: Ён мой абаронца, рог збаўленьня майго, заступнік мой!

Не прыляпляюцца вусны мае да спраў чалавечых, паводле слоў вуснаў Тваіх я захаваў сябе ад шляхоў гвалтаўніка.
 
Праслаўляючы, буду клікаць Госпада і вызвалюся ад ворагаў маіх.

Утрымай крокі мае на сцяжынах Тваіх, каб не хісталіся стопы мае.
 
Болі сьмерці пранялі мяне, і струмені беззаконьня ўстрывожылі мяне,

Да Цябе клічу, бо Ты, Божа, выслухоўваеш мяне; нахілі да мяне вуха Тваё і выслухай словы мае.
 
аблыталі мяне пакуты пякельныя, і сеці сьмерці мяне апярэдзілі.

З’яві цудоўна міласэрнасць Тваю, Ты, Які ратуеш ад ворагаў тых, што на правіцу Тваю спадзяюцца.
 
І ў маім горы я паклікаў Госпада, усклікнуў да Бога майго. Ён пачуў голас мой з храма сьвятога свайго, і мой крык перад Ім дойдзе да вушэй Яго.

Сцеражы мяне, як зрэнку вока, у засені крылаў Тваіх захавай мяне
 
І вось захісталася і задрыжэла зямля, і асновы гораў затрымцелі і ўскалыхнуліся, бо Бог разгневаўся на іх.

ад аблічча нягоднікаў, якія ўціскаюць мяне. Ворагі мае ў лютасці акружылі мяне,
 
Дым узьняўся ад гневу Яго, і разгарэўся ад аблічча Яго агонь; вуглі загарэліся ад Яго.

замкнулі [сэрцы] у тлустасці сваёй; вусны іх прамаўляюць напышліва.
 
І нахіліў нябёсы, і сышоў, і цемра пад нагамі Яго;

Наступаючы цяпер, яны акружылі мяне, вочы свае ўтаропілі, каб паваліць на зямлю мяне,
 
і ўзышоў на хэрувімаў, і паляцеў, паляцеў на крылах ветру.

выгляд іх — быццам у льва, які гатовы да ловаў, і быццам у львяняці, які сядзіць у засадзе.
 
І зрабіў цемру покрывам сабе; вакол Яго — селішча Яго, цёмная вада ў хмарах нябесных.

Устань, Госпадзе, апярэдзь іх, перапыні іх, выратуй душу маю ад рук нягодніка мечам Тваім,
 
Ад зьзяньня перад Ім разышліся хмары, град і распаленае вугольле.

ад [людзей] смяротных рукой Тваёй, Госпадзе; ад [людзей] смяротных, доля жыцця якіх змарнела. Са сховішчаў Тваіх напаўняеш жывот іх, насычаюцца сыны і пакідаюць рэшткі дзецям сваім.
 
І загрымеў Госпад з неба, Усявышні даў голас свой;

А я ў справядлівасці буду бачыць твар Твой, калі абуджуся ад сну, насычуся абліччам Тваім.
 
пусьціў стрэлы і разагнаў іх, зачасьціў маланкамі і зьбянтэжыў іх.