Псалтыр 123 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Калі б ня тое, што Госпад быў з намі — хай жа скажа Ізраіль, —

Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.
 
калі б ня тое, што Госпад быў з намі, калі на нас паўставалі людзі, яны напэўна жывымі праглынулі б нас;

Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,
 
калі злосьць іх загарэлася на нас, то напэўна вада затапіла б нас.

бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.
 
Сапраўды, цераз паток перайшла душа наша: