Псалтыр 150 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.
 
Алілуя! Хваліце Бога ў сьвятыні Яго; хваліце Яго ў непахіснасьці сілы Яго.

Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.
 
Хваліце Яго за магутнасьць Яго, хваліце Яго за бязьмежную веліч Яго.

Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,
 
Хваліце Яго граньнем рога, хваліце Яго на ліры і гусьлях.

хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,
 
Хваліце Яго гукам бубна і карагодам, хваліце яго на струнах і жалейцы.

хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:
 
Хваліце яго на цымбалах мілагучных, хваліце Яго на цымбалах галасістых. Усё, што жыве, хай хваліць Госпада!

усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!