Псалтыр 84 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Сыноў Корэ. Псальм.
Кіраўніку хору. Псалом. Сыном Карэевым.
Якія ж мілыя паселішчы Твае, Госпадзе магуццяў!
Ты, Госпадзе, явіў спагаду зямлі Тваёй, адмяніў палон Якуба.
Тужыць і рвецца душа мая ў палац Госпада, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся Богу жывому.
Ты адпусьціў беззаконьні людзям Тваім, пакрыў усе грахі іх.
Нават верабей знаходзіць сабе дом і ластаўка гняздо сабе, каб уладкаваць птушанят сваіх: ахвярнікі Твае, Госпадзе магуццяў, Валадару мой і Божа мой!
Ты спыніў увесь гнеў Твой, суняў лютасьць гневу Твайго.
Шчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім: век будуць яны славіць Цябе.
Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і адвярні абурэньне Тваё ад нас!
Шчасны той чалавек, у якога ёсць успамога ад Цябе; размясціў ён у душы нябесныя шляхі:
Ці ж будзеш вечна гневацца на нас? І ці будзеш працягваць гнеў Твой з пакаленьня ў пакаленьне?
Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.
Божа, Ты, павярнуўшыся, ажывіш нас, і народ Твой узрадуецца ў Табе.
Пойдуць яны з сілы ў сілу, убачыцца [імі] Бог багоў на Сіёне.
Яві нам, Госпадзе, міласьць Тваю і дай нам Тваё збаўленьне.
Госпадзе, Божа магуццяў, выслухай малітву маю; прыхіні вуха, Божа Якубаў.
Паслухаю, што скажа мне Госпад Бог, бо Ён будзе казаць пра мір людзям сваім і сьвятым сваім, і тым, што павяртаюць сэрца да Яго.
Глянь, Божа, наш абаронца, ды глянь на аблічча намашчэнца Твайго!
Сапраўды, блізкае збаўленьне Яго для тых, што баяцца Яго, каб слава пасялілася на нашай зямлі.
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Міласэрнасьць і праўда сустрэліся, справядлівасьць і супакой абняліся.
Бо Госпад Бог ёсць сонца і шчыт; ласку і славу дасць Госпад; Ён не забярэ дабра ў тых, што жывуць у бязвіннасці.
Праўда з зямлі прарасла, і справядлівасьць прыхілілася з неба.
Госпадзе магуццяў, шчасны той чалавек, які ўскладае надзею на Цябе!
Бо Госпад явіць дабрыню і зямля наша дасьць плён свой.