Псалтыр 84 верш » Псалтыр 84:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 84 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 84:7 / Пс 84:7

Filter: all
Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?

Праходзячы далінаю дрэваў бальзамовых, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.

Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.

Праходзячыя даліною плачу абарачаюць яе ў жарало; таксама дабраславенствамі яна пакрыта, як раньнім дажджом;

Праходзячы далінаю сьлёзаў, яны робяць яе месцам крынічным, і дождж веснавы пакрывае яе багаслаўленьнем.

Калі яны ідуць далінай Баха, яны робяць яе месцам крынічным. Таксама раньні дождж пакрывае яе багаславеньнямі.

Божа, Ты, павярнуўшыся, ажывіш нас, і народ Твой узрадуецца ў Табе.

Праходзячы далінаю сьлёзаў (сухою?), яны робяць яе месцам крынічным і першы дождж акрывае яе бласлаўленнем.

Божа, Ты звернешся ажывіць нас, І людзі Твае ўзвясяляцца пра Цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter