Псалтыр 31 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Псалом Давіда навучальны. Шчасьлівыя тыя, каму адпушчаныя правіны і чые грахі пакрытыя.
На Цябе, Госпадзе, спадзяюся, не асаромлюся навекі; паводле справядлівасці Тваёй вызвалі мяне.
Шчасьлівы чалавек, якому Госпад граху не залічыць і ў чыіх вуснах няма падману.
Прыхілі вуха Тваё да мяне, паспяшайся, каб выбавіць мяне. Будзь для мяне скалой абароны і домам прыбежышча, каб збавіць мяне.
Бо я змоўк, косьці мае састарэлі ад крыку майго ўвесь дзень.
Бо Ты цвярдыня мая і прыбежышча маё, і дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.
Бо дзень і ноч ляжала цяжарам на мне рука Твая. Я цярпеў пакуты, калі церне пранізала мяне.
Выведзі мяне з пасткі, якую скрыта паставілі на мяне, бо Ты — цвярдыня мая.
Я прызнаў грэх мой і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: «Вызнаю Госпаду беззаконьне маё», — і Ты дараваў бязбожнасьць сэрца майго.
У рукі Твае аддаю дух мой. Ты выкупіў мяне, Госпадзе, Божа праўды.
За тое да Цябе памоліцца кожны праведнік у час патрэбы: тады, нават пры навале вялікіх водаў, яны не наблізяцца да яго.
Ты зненавідзеў тых, што шануюць марнасці пустыя, а я на Госпада спадзяюся.
Ты мой прытулак у бядзе, што мяне напаткала: радасьць мая, выбаў мяне ад тых, што атачылі мяне!
Буду цешыцца і радавацца ў міласэрнасці Тваёй, бо Ты глянуў на пакорлівасць маю; Ты даведаўся пра патрэбы душы маёй.
«Навучу цябе і настаўлю цябе на той шлях, па якім пойдзеш, скірую вочы Мае на цябе».
І не пакінуў Ты мяне ў руках непрыяцеля; на прасторным месцы паставіў ногі мае.
Дык ня будзьце, як конь і мул, што ня маюць розуму: аброцьцю і цуглямі сьцягваеш сківіцы іх, калі яны не ідуць блізка да цябе.
Злітуйся нада мною, Госпадзе, бо я прыгнечаны; стурбавалася ў тузе вока маё, душа мая і нутро маё.
Шмат бедаў у грэшніка, але міласьць агорне таго, хто спадзяецца на Госпада.
Бо ў пакутах змарнела жыццё маё і гады мае ў стагнаннях; саслабела ва ўбогасці сіла мая і павысыхалі косці мае.
Весяліцеся ў Госпадзе і радуйцеся, праведнікі: сьвяткуйце, усе чыстага сэрца!
Я зрабіўся пасмешышчам для ўсіх ворагаў маіх, для суседзяў маіх, і страхоццем для знаёмых: тыя, што бачылі вонкі мяне, уцякалі ад мяне.
Я забыты ў сэрцах, быццам нябожчык; стаўся падобным я да бітай пасудзіны.
Бо я чуў нараканне ад многіх, жудасць наўкола — калі яны сышліся там разам супраць мяне, змовіліся вырваць душу маю.
А я на Цябе, Госпадзе, спадзяюся; кажу: «Ты — мой Бог.
У Тваіх руках — лёс мой». Вырві мяне з рук непрыяцеляў маіх і ад тых, што пераследуюць мяне;
пралі святло аблічча Твайго над слугою Тваім, збаў мяне ў міласэрнасці Тваёй.
Госпадзе, не дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць
Хай занямеюць вусны ілжывыя, якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай супраць справядлівага.
Якое вялікае мноства Тваіх даброццяў, Госпадзе, якія Ты прыхаваў для тых, хто спадзяецца на Цябе. Ты ўчыніў [гэта] для тых, якія спадзяюцца на Цябе перад абліччам сыноў чалавечых.
Пад заслонай аблічча Твайго Ты захоўваеш ад хвалявання людзей, абараняеш іх у палатцы ад і языкоў звадлівых.
Дабраславёны Госпад, бо з’явіў мне міласэрнасць Сваю ў горадзе ўмацаваным.
А я казаў у збянтэжанні маім: «Адрынуты я ад вачэй Тваіх». Але Ты выслухаў голас малення майго, калі я ўсклікаў да Цябе.
Любіце Госпада, усе святыя Яго! Верных захоўвае Госпад, а тым, што ў пыхлівасці ходзяць, аддае з лішкам.
Будзьце мужныя і ўмацоўвайце сэрца вашае, вы ўсе, што спадзеяцеся на Госпада.