Псалтыр 31 верш » Псалтыр 31:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 31 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 31:4 / Пс 31:4

Filter: all
бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.

Бо Ты — скала мая і замчышча маё, дзеля імя Твайго Ты будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне.

Бо Ты цвярдыня мая і прыбежышча маё, і дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.

Але, Ты скала мая а горад мой; і дзеля імені Свайго вядзі мяне й кіруй мяне.

Бо Ты — скала мая й замчышча маё, і дзеля іменьня Твайго вадзіць мяне будзеш і мной кіраваці.

бо скала мая і замчышча маё ёсьць Ты. І дзеля Імя Твайго Ты будзеш вадзіць мяне і кіраваць мной,

Бо дзень і ноч ляжала цяжарам на мне рука Твая. Я цярпеў пакуты, калі церне пранізала мяне.

Бо Ты — скала мая і цвярдыня мая: дзеля Імяні твайго вядзі мяне і кіруй мною!

Бо ноч і дзень на мне рука Твая, Зрабіўся пакутнікам як ад цярна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter