Псалтыр 129 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
 
Песьня ўзыходжаньняў. З глыбіняў клікаў я Цябе, Госпадзе: Госпадзе, пачуй голас мой!

часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.
 
Хай вушы Твае будуць уважлівыя да голасу маленьня майго.

На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.
 
Калі беззаконьні заўважаць будзеш, Госпадзе, Госпадзе, хто ўстаіць? Бо ў Цябе ачышчэньне ёсьць.

Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.
 
Дзеля імя Твайго я чакаў Цябе, Госпадзе: душа мая чакала слова Твайго, душа мая спадзявалася на Госпада.

Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.
 
Ад ранішняй старожы да ночы, ад ранішняй старожы хай спадзяецца Ізраіль на Госпада.

Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,
 
Бо ў Госпада міласэрнасьць і вялікае ў Яго вызваленьне, і Ён вызваліць Ізраіля ад усіх беззаконьняў яго.

не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.
 

І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»