Псалтыр 129 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
Песьня на ўступцох. «Шмат уціскалі мяне з маладосьці мае, — хай жа скажа Ізряель. —
часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.
Шмат уціскалі мяне з маладосьці мае, але ня здолелі мяне.
На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.
Па хрыбце маім аралі аратыя, праганялі даўгія барозны свае».
Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.
СПАДАР справядлівы, Ён расьцяў павароз нягодных.
Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.
Няхай будуць засарамочаны а абернены назад усі, што ненавідзяць Сыён.
Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,
Няхай будуць, як трава на стрэхах, што, ня вырасшы, сохне,
не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.
Катораю жняя не напоўне жмені свае, ані вяжучы снапоўе крыса свайго;
І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»
І ня скажуць мінаючыя: «Дабраславенства СПАДАРОВА на вас! Дабраславім вас імям СПАДАРОВЫМ».