Псалтыр 66 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Кіраўніку хору. Песня. Псальм. Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля,
Кіраўніку хору. Песьня. Псальма. Весела гукаюць Богу ўся зямля;
псальм спявайце славе імя Яго, услаўляйце славу Яго.
Апявайце чэсьць імені Ягонага; дайце Яму славутую хвалу.
Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.
Кажыце Богу: «Якія страшныя ўчынкі Твае! Такая вялікая сіла Твая, што непрыяцелі Твае высіляюцца перад Табою.
Кожная зямля паклоніцца Табе і будзе спяваць псальмы Табе, праспявае псальм імю Твайму.
Уся зямля паклоніцца Табе і будуць пяяць імені Твайму». Сэля.
Прыйдзіце і паглядзіце на справы Божыя, [неспасцігальна] страшны Ён у вынаходніцтвах над сынамі чалавечымі!
Прыйдзіце й гляньце на ўчынкі Божыя, — страшны ў дзеяньню Сваім сярод людзёў!
Пераўтварыў Ён мора ў сушу, і па рацэ перайдуць пехатою; там узвесялімся мы ў Ім.
Ён абярнуў мора ў сушу; раку перайшлі нагою; там мы цешыліся ў Ім,
Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.
Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля.
Дабраславіце, народы, Бога нашага, і ўчыніце, каб пачуты быў голас хвалы Яго;
Дабраслаўце, люды, Бога нашага; няхай будзе чутны гук славы Ягонай,
Ён прыклаў душу нашу да жыцця і не выдаў на хістанне ногі нашы.
Каторы ўдзяржаў душу нашу пры жыцьцю і ня даў нагам нашым пакаўзнуцца;
Бо Ты праверыў нас, Божа наш, агнём нас выпрабаваў, як выпрабоўваюць срэбра.
Бо Ты прабаваў нас, Божа, пералітаваў нас, як літуюць срэбра,
Увёў Ты нас у пастку, усклаў беды на спіну нашу.
Увёў нас у сець, палажыў цяжар на сьцёгны нашы,
Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.
Пасадзіў людзіну на галаву нашу, мы ўвыйшлі ў цяпло й ваду; Ты, адылі, вывеў нас да збытку.
Увайду я ў дом Твой з цэласпаленнямі; аддам Табе абяцанні мае,
Увыйду ў дом Твой з усепаленьнямі, споўню Табе абятніцы свае,
якія прараклі вусны мае і прамовіў язык мой у бядзе маёй.
Што вымавілі вусны мае, і гукаў рот мой у вуціску маім.
Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.
Сытыя ўсепаленьні абраку Табе з дымам аброкаў бараніх, абраку буйны статак із казламі. Сэля.
Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.
Прыйдзіце й паслухайце, усі багабойлівыя, а я паведаю, што Ён учыніў душы маёй.
Да Яго паклікаў я вуснамі маімі і ўзвялічыў языком маім.
Я гукаў да Яго вуснамі сваімі, і ўзьвялічыў Яго языком сваім.
Калі ж схіліўся б я да несправядлівасці ў сэрцы сваім, то не выслухае Госпад.
Бяспраўе калі б я бачыў у сэрцу сваім, Спадар ня выслухаў бы;
Таму выслухаў Бог, звярнуў увагу на маленне маё. малітвы маёй і [не аддаліў] міласэрнасці Сваёй ад мяне.
Але запраўды Бог выслухаў, меў бачнасьць на голас малітвы мае.