Псалтыр 134 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
 
Песьня на ўступцох. Гля, дабраслаўце СПАДАРА, усі слугі СПАДАРОВЫ, што стаіце ночы ў доме СПАДАРОВЫМ.

Падыміце рукі вашы да святыні і дабраслаўляйце Госпада.
 
Уздыйміце рукі свае ў сьвятасьці й дабраслаўце СПАДАРА.

Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, Які стварыў неба і зямлю.
 
Дабраслаў цябе СПАДАР із Сыёну, Тый, што ўчыніў неба й зямлю.