Псалтыр 75 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Кіраўніку хору. Паводле «Не знішчай» Псальм. Асафа. Песня.
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Псальма Асафова. Песьня.
Будзем вызнаваць Цябе, Божа; будзем вызнаваць і прызываць імя Тваё: будзем распавядаць пра цуды Твае.
Мы дзякуем Табе, Божа, мы дзякуем Табе, бо блізка імя Твае, і вылічаем чудосы Твае.
Калі ўстанаўлю час, буду судзіць Я па справядлівасці.
«У часе, каторы Я прызначу, Я буду судзіць справядліва.
Калі расцяклася зямля і ўсе, што жылі на ёй, Я ўмацаваў апоры яе.
Растаіла зямля і ўсі жыхары яе; Я ўмацаваў стаўпы яе. Сэля.
Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!
Кажу хвальком: "Не хваліцеся", і нягодным: "Не падыймайце рогу,
Не ўздымайце дагары рог ваш; не прамаўляйце нахабстваў супраць Бога».
Не падыймайце ўгару рогу свайго ані гукайце з калянаю шыяю"»,
Бо пыха — ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні.
Бо ня з усходу, ані із захаду, ані з пустыні павышэньне;
Бо Бог — суддзя: аднаго прынізіць, а другога ўзвялічыць.
Бо Бог судзе: аднаго паніжае, а другога павышае;
Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.
Бо чара ў руццэ ў СПАДАРА, зь віном шумячым поўная мешанага, і Ён налівае зь яе; дрожджы яе, адылі, вып’юць а выссуць усі нягодныя землі.
А я буду абвяшчаць у вяках, буду спяваць Богу Якубаву.
А я буду абяшчаць на векі, буду пяяць хвалы Богу Якававаму.
І патрушчу я ўсе рогі грэшнікаў; і ўзвысяцца рогі справядлівага.
Усі рогі нягодных Ён заб’ець, але рогі справядлівых падыйме.