Псалтыр 52 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
Кіраўніку хору. Навука Давідава.
Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
Як прышоў Доіґ Едомлянін, і наказаў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прышоў да дому Агімелехавага».
Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
Чаго ты хвалішся ліхам, дужасіле? ласка Божая ўвесь дзень.
Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
Нягоднасьць выдумляе язык твой; як войстрая брытва, робе ашуку.
Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
Ты палюбіў ліха болей за дабро і ману болей, чымся гукаць справядлівасьць. Сэля.
Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
Ты палюбіў усі словы кусьлівыя, ашукны языча!
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
Але Бог зломе цябе назаўсёды, Ён адатнець і вырве цябе з будану і карэнь твой ізь зямлі жывых. Сэля.
Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
І абачаць справядлівыя, і збаяцца, і пасьмяюцца зь яго:
«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
«Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй».
А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.
Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі.
Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.
Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.