Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Песня ўзыходжання. Давідава. Вось, як добра і як прыемна жыць братам у згодзе:
 
Песьня на ўступцох. Давідава. Гля, як добра, як прыемна жыці братом згодна разам!

як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;
 
Як тый добры алей на галаве, каторы цячэць далоў на бараду, бараду Аарону, каторы цячэць далоў на адтуліну адзецьця ягонага;

як раса Гэрмонская, што кладзецца расой на гару Сіён, бо там Госпад ссылае дабраславенне, жыццё вечнае.
 
Як раса Гэрмону, што падае на горы Сыёнскія, бо там СПАДАР прызначыў дабраславенства, жыцьцё на векі.